Темы

Быць актыўнымі, ініцыятыўнымі, дзейнымі!

Работа па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў раёне знаходзіцца на пастаянным кантролі ў вертыкалі ўлады. Гэтае пытанне было абмеркавана і на красавіцкім пасяджэнні райвыканкама.

Аб праводзімых мерапрыемствах, прадпрымаемых мерах, накіраваных на ўсебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю, стварэнне умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу маладых людзей ва ўсіх сферах жыцця грамадства, забеспячэнне іх сацыяльнай, матэрыяльнай, прававой і іншай падтрымкі праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук.
Ён падкрэсліў, што надаецца вялікая ўвага арганізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных рэспубліканскім, абласным і раённым планамі па рэалізацыі Года моладзі.
Адзін з прыярытэтных напрамкаў маладзёжнай палітыкі — грамадзянска- патрыятычнае выхаванне. Гэты накірунак асабліва актуальны сёлета, калі адзначаецца 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Значная ўвага надаецца арганізацыі занятасці моладзі. Актыўнае развіццё атрымаў у раёне будатрадаўскі рух. Так, з 2011 г. колькасць студэнцкіх атрадаў узрасла з 4-х (44 навучэнцы) да 45 у 2014 г. (542 навучэнцы).
Праводзяцца працоўныя акцыі “Моладзь — за чысціню гарадоў і сёлаў”, “Чысты вадаём”, “Мой двор — мой клопат”, у межах якіх ажыццяўляюцца работы па добраўпарадкаванні прышкольных тэрыторый, паркаў, прыбярэжных палос і іншых грамадскіх месцаў.
На пастаяннай аснове арганізавана работа з сельскай моладдзю. Расшыраюцца сацыяльныя гарантыі для маладых працаўнікоў, прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі арганізацый у раздзеле “Моладзь”.
Працуе раённы клуб маладога спецыяліста, у лютым створаны раённы савет моладзі.
Ствараюцца ўмовы для раскрыцця творчага патэнцыялу маладых жыхароў Кіраўшчыны. У мінулым годзе яе прадстаўнікі былі ўдастоены 37 дыпломаў па выніках міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў у розных сферах.
У цэнтры ўвагі — работа з перспектыўнай моладдзю. Перспектыўны кадравы рэзерв, сфарміраваны аддзелам арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, уключае 27 чалавек ва ўзросце да 31 года.
Наладжваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця, развіваецца маладзёжны праваахоўчы рух.
Разам з тым, ёсць і праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння. Напрыклад, гэта падлеткавая злачыннасць. На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС у цяперашні час знаходзіцца 62 непаўналетнія (летась — 53). У мінулым годзе да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 133 падлеткі, з якіх 57 — за распіцце алкагольных напіткаў ці знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах.
Сваімі меркаваннямі аб мерах па выпраўленні становішча падзяліліся кіраўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа — Уладзімір Белы, ліцэя №15 — Франя Старавойтава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава.
Шэраг слушных заўваг выказаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і патрабаваў больш актыўна ўцягваць моладзь у правядзенне розных мерапрыемстваў, акцый, павысіць дзейснасць прафілактычнай работы ў супрацьдзеянні злачынным праявам.
Рашэннем райвыканкама вызначаны шэраг напрамкаў па актывізацыі работы з працуючай моладдзю, падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, прадастаўлення адпаведнымі арганізацыямі аб’ёмаў работ для студэнцкіх атрадаў і інш.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем