Былых міліцыянераў не бывае…

Былых міліцыянераў не бывае…

rysik

“Праўду кажуць, што былых міліцыянераў не бывае…” — адзначыў падчас ушанавання ў раённым аддзеле ўнутраных спраў з нагоды 75-гадовага юбілею ветэран міліцыі Віктар Андрэевіч Русецкі, які толькі службе ўчастковага інспектара прысвяціў дваццаць пяць гадоў жыцця. Па яго словах, з дня выхаду на заслужаны адпачынак ён вельмі сумуе па рабоце, як, прынамсі, і многія ветэраны аддзела.

Гэтага чалавека добра ведаюць жыхары нашага раёна як чулага і прыстойнага. Яму выпаў нялёгкі лёс. Нарадзіўся напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў в.Старыя Стаўпішчы і разам з роднымі зведаў выпрабаванні вязняў фашысцкага канцлагера.
У маладосці жыццё закінула яго на Чукотку, дзе працаваў на залатых прыісках. Адсюль быў прызваны на службу ў армію. А потым уладкаваўся на механічны завод у Бабруйску. У органы ўнутраных спраў трапіў у якасці інспектара пажарнай бяспекі. А ў 1969 годзе быў пераведзены на пасаду штатным дзяжурным РАУС.
Службу ўчастковага інспектара міліцыі пачаў у 1970 годзе і выконваў гэтыя абавязкі аж да 1995 года.
У дзень, калі В.А.Русецкага запрасілі ў родны калектыў, тут таксама сабраліся іншыя ветэраны аддзела. Успаміналі яркія моманты службы, жадалі юбіляру доўгіх гадоў жыцця Міхаіл Курыла, Валерый Шахуноў, Валерый Кузубскі. Шчырыя словы віншаванняў выказалі начальнік РАУС Ігар Альхоўскі, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Буйко.
Віктар Андрэевіч абслугоўваў у свой час і ўчастак, у які ўваходзіла тэрыторыя цяперашняга СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, таму ад праўлення гаспадаркі яго прыйшла павіншаваць намеснік старшыні Наталля Шапавалава.
Цяперашнім участковым міліцыянерам ёсць чаму павучыцца ў В.А.Русецкага. Аб яго добрасумленнай службе сведчаць узнагароды: медалі “За бездакорную службу” трох ступеней, “За выдатную службу па ахове грамадскага парадку”, знак “Выдатнік міліцыі”, нагрудны знак “Заслужаны ўчастковы інспектар міліцыі”.
Безумоўна, у гэты дзень не абышлося без каштоўных падарункаў і кветак ад РАУС, ветэранскай арганізацыі аддзела, СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага.
Максім МІКЕШЫН.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024