Cэнс іх жыцця — дзеці

Cэнс іх жыцця — дзеці

mamulya

Мацярынства — найвялікшае шчасце. Яго ні з чым не параўнаеш, нічым не заменіш. З такіх слоў пачалася наша размова з Ірынай Чучулінай, маці цудоўных сыноў: адзінаццацігадовага Пашы, трохгадовага Мацвея, двайнят Ягоркі і Фёдара, якім няма яшчэ і двух гадоў. 

Ірына і яе муж Вячаслаў родам з Краснаполля. На Кіраўшчыну пераехалі ў сувязі з размеркаваннем сюды на службу галавы сям’і.
Стварэнню сям’і папярэднічалі доўгія гады знаёмства: абодва вучыліся ў адной школе, там жа іх напаткала і каханне. Маладыя людзі пасля заканчэння школы з усёй сур’ёзнасцю ўзяліся за атрыманне прафесіі. У 2004-м яны ажаніліся. Праз пэўны час у сям’і Чучуліных з’явіўся першынец Паша.

Як адзначыла Ірына Васільеўна, з нараджэннем сына для іх з мужам адкры-ліся новыя межы жыцця, якія падштурхнулі іх да праяўлення самых шчырых, самых высакародных пачуццяў, яны па-новаму пачалі цаніць шчырыя адносіны адзін да другога. Тры гады таму нара-дзіўся другі сын — Мацвейка. І зноў у сям’і пачаліся прыемныя клопаты: першы гук малыша, першая ўсмешка, першае слова і нясмелы крок. Хлопчыкі раслі спакойнымі і паслухмянымі, акружаныя любоўю і пяшчотай бацькоў. Але, як, магчыма, і любая жанчына, Ірына Васільеўна вельмі хацела мець дачушку. Таму, калі Чучуліны даведаліся, што ў іх сям’і чакаецца прыбаўленне, былі вельмі радыя. Аднак, які сюрпрыз іх чакае, нават і не ўяўлялі: на свет з’явіліся два цудоўныя сыночкі. Ірына Васільеўна з усмешкай прыгадала, што ўсё жыццё зайдросціла жанчынам, у якіх нараджаліся двайняты, хаця ні ў каго з родных двайнят не было, і, як аказалася, іншы раз думкі становяцца матэрыяльнымі.
Кожную хвіліну маладая жанчына прысвячае дзецям, і няхай не так шмат часу застаецца для ўласных патрэб, гэта ніяк не перашкаджае ёй быць шчаслівай. Надзейнай апорай і памочнікам ва ўсіх справах для Ірыны з’яўляецца муж: яго клопат і падтрымку яна адчувае пастаянна. Не адстае ад таты і Паша: ён заўсёды дапамагае матулі глядзець за малодшымі брацікамі, прыбірае ў пакоях, з задавальненнем дапамагае прыгатаваць штосьці смачнае. Дарэчы, “гаспадарыць” на кухні любяць усе сыны Чучуліных: праўда, калі гэта робяць малодшыя Ягорка і Фёдар, звон ад посуду ідзе па ўсім доме, з усмешкай расказала жанчына.
Пакуль размаўлялі з Ірынай Васільеўнай, у доме ні на хвіліну не змаўкалі вясёлы дзіцячы гоман і смех, а вочы матулі, якая не-не ды назірала за сваімі малышамі, свяціліся любоўю, цеплынёй і пяшчотай.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024