Цікавая вандроўка

Цікавая вандроўка

У раённым спаборніцтве сярод бібліятэк і бібліятэк­клубаў калектыў дзіцячай бібліятэкі філіяла ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” стаў пераможцам.

Беларусь – наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? Канешне, з песні маці, з роднага слова! І нездарма назва нашага мерапрыемства, якое прайшло ў дзіцячай бібліятэцы, гучала як звон – “Вандроўка ў родную мову”. Мы, беларусы, павінны ганарыцца роднай мовай. Яна – прыгожая, сакавітая, лагодная, нездарма многія паэты прысвяцілі ёй свае вершы. 

Адкрыццём мерапрыемства стаў “Буцік лепшых беларускіх кніг”, які быў аформлены ў дзіцячай бібліятэцы, ён  запрасіў усіх чытачоў “прымерыць” самыя чытаемыя кнігі беларускіх аўтараў, адкрыць для сябе новых сучасных пісьменнікаў, пазнаёміцца з часопісамі “Вясёлка”, “Буся”. 

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, якім супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі прыняць удзел у гульні, паказаць, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову. Дзве каманды “Сонейка” і “Вясёлка” прымалі ўдзел у конкурсах: “Скарбы роднай мовы”, “Чароўны клубочак”, “Перакладчык”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Нечаканыя пераўтварэнні”. Да сустрэчы вучні падрыхтавалі малюнкі на тэму “Мая любімая беларуская казка”.

Дзякуючы такім мерапрыемствам у дзяцей фарміруецца паважлівае стаўленне да культуры, традыцый беларускага народа. Кожны юны чытач зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў ёй захавана наша гісторыя.

Таццяна КУНІЦКАЯ, супрацоўнік дзіцячай бібліятэкі.

Последние новости

Актуально

«Два колеса – двойная опасность!»

22 апреля 2026
Читать новость
Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем