Цуды здзяйсняюцца, калі ў іх шчыра верыць…

Цуды здзяйсняюцца,  калі ў іх шчыра верыць…

Без имени-2

Незабыўным навагоднім падарункам для маленькіх жыхароў Кіраўшчыны стала традыцыйная раённая дабрачынная ёлка, якая прайшла 30 снежня на сцэне раённага Дома культуры і арганізаваная ў межах рэспублікан-скай акцыі “Нашы дзеці”. На святочнае мерапрыемства былі запрошаны 240 рабят з ліку пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, турніраў і розных спаборніцтваў, 126 дзяцей-сірот і дзяцей, за-стаўшыхся без бацькоўскай апекі, дзеці-інваліды і выхаванцы раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку ў в.Лёўкавічы.

Павіншаваць рабят з самым чароўным і любімым святам — Новым годам — завіталі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў (на здымку), старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава.

У фае РДК рабят і гасцей свята сустракалі казачныя героі і роставыя лялькі, працавалі навагоднія атракцыёны, гучала музыка. У цэнтры ўзвышалася прыгажуня-ёлка.

_MG_0572

З прывітальным словам да прысутных у зале звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што вельмі рады бачыць рабят, якія сваімі добрымі справамі і ўчынкамі, стараннай вучобай, творчымі поспехамі і дасягненнямі ў спорце заваявалі права прадстаўляць на галоўнай ёлцы раёна сваю школу і свой калектыў.

Менавіта падрастаючае пакаленне — надзея і будучыня нашай краіны, адзначыў старшыня райвыканкама. Дзяржава робіць шмат для таго, каб дзяцінства маленькіх беларусаў было шчаслівым, а для вучобы і адпачынку ствараліся належныя ўмовы. А рабятам застаецца толькі слухацца бацькоў і настаўнікаў, добра вучыцца, расці сумленнымі і смелымі, а таксама паважаць старэйшых і рабіць толькі добрыя справы, каб у будучым стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

_MG_0581

Аляксандр Бутараў адзначыў, што многія з прысутных у зале ў 2015 годзе зрабілі асаблівы падарунак сваім бацькам, настаўнікам, выхавальнікам — перамаглі ў розных конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах. Сярод рабят, якія сваімі дасягненнямі праславілі Кіраўшчыну — Крысціна Гайдук і Дарына Юхноўская з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якія ў межах абласнога гісторыка-патрыятычнага праекта “Мае землякі здабылі Перамогу і працай сваёй усхваляюць свой край” узнагароджаны дыпломам І ступені. У доследным праекце “Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны” ўзнагароджаны вучаніца Мышкавіцкай СШ Лаліта Багамазава, Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — Крысціна Дзятлава і Кіра Да-выдовіч. У рэспубліканскім конкурсе “Наш падарунак     Перамозе” дыплом І ступені заваявала Яна Кулік з Баравіцкай СШ.

_MG_0634

Па выніках алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: культурна-гістарычная і духоўная супольнасць” Ульяна Шэлянгоўская з Мышкавіцкай СШ і Сафія Жураўлёва з гімназіі горада ўзнагаро-джаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Прадстаўніца гімназіі Лізавета Басацкая стала пераможцай у абласным конкурсе доследных работ вучняў па вучэбных прадметах.

У абласным конкурсе біёлага-экагалічных работ Віталь Арлоўскі з Жыліцкай СШ узнагароджаны дыпломам ІІ ступені, Вера Лось і Крысціна Глад-кевіч з СШ №1 і Таццяна Садоўнікава з гімназіі горада — дыпломамі ІІІ ступені.

Вучні СШ №1 Аляксандр Каленік і Дар’я Муха ў абласным этапе конкурса “Крокі ў навуку” заваявалі дыпломы ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна. Кацярына Кухарава з СШ №1 стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені па выніках абласнога этапа рэспубліканскай выставы творчых работ “Аўтаномная электрастанцыя будучыні”. Павел Хурсаў з гімназіі горада заняў 2-е месца ў абласным этапе рэспубліканскай алім-піяды па фінансавай граматнасці.

У межах абласной акцыі “Дзеці супраць жорсткага абыходжання з жывёлай” вучаніца Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худале-ева Ганна Анісімава ўзнагароджана дыпломам І ступені, а Ягор Коршак і Мікіта Сурыновіч з гімназіі — граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Актыўна развіваецца праваахоўчы рух: вучань гімназіі Кірыл Гушчын заняў 2-е месца ў абласным конкурсе “Я — будучы ўчастковы”.

Па выніках інтэлектуальных гульняў рэспубліканскага турніру “Светлагорская восень-2015” і 21-га чэмпіянату Магілёўскай вобласці зборныя каманды Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў.

З выставы мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сонечная палітра” навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Скарбніца” Яна Гаркавая вярнулася з дыпломам ІІ ступені, вучаніца СШ №1 Карына Сіўчыкава — з дыпломам ІІІ ступені.

У адкрытым Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Агінскі без межаў” пераможцай прызнана Паліна Сінельнікава з гімназіі.

Традыцыйна Кіраўшчына славіцца дастойнымі спартыўнымі дасягненнямі. Так, навучэнец ЦДАДіМ Максім Іваноў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені адкрытага першынства Магілёўскай вобласці па боксе. Па выніках абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” вучаніца гімназіі Дар’я Гаршкова стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені. У саставе зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе чэмпіянату ўсходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі дыпломам І ступені ўзнагаро-джана вучаніца гімназіі Веалета Бяляўская. Юная кіраўчанка Ганна Васількова заняла      2-е месца ў рэспубліканскім чэмпіянаце па веласпорце ў індывідуальнай гонцы.

Каманда ДЮСШ, у якую ўваходзяць юнакі 2001-2002 г.н., заняла 2-е месца ў рэспубліканскім першынстве па пляжным футболе, другі вынік у кіраўчан і ў адкрытым першынстве Магілёўскай вобласці па веласпорце.

Аляксандр Бутараў адзначыў, што сваімі перамогамі і дасягненнямі рабяты ў чарговы раз даказалі: дзякуючы таленту, працавітасці і імкненню да перамог можна пакарыць любыя вяршыні, увасобіць у жыццё самыя смелыя рашэнні.

Віншуючы прысутных з навагоднімі святамі, старшыня райвыканкама пажадаў усім верыць у цуды, і тады яны абавязкова збудуцца.

У сваю чаргу, кіраўніцтва раёна атрымала ад рабят навагоднія сувеніры.

Далей на сцэне разгарну-лася тэатралізаванае дзей-ства — увазе прысутных была прадстаўлена навагодняя казка “Незвычайныя прыгоды”.  Дзеці вельмі перажывалі за Снягурку, якую зачаравала Баба Яга, і сваімі правільнымі адказамі на загадкі, а таксама актыўным удзелам у розных конкурсах і гульнях дапамаглі ўнучцы Дзеда Мароза вызва-ліцца ад вядзьмарства.

Пасля навагодняй казкі рабят чакалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.

Аб тым, што свята падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам незабыўныя ўражанні, можна было здагадацца па шчырых апладысментах і звонкім смеху ў зале.

_MG_0665
Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024