Да новых працоўных перамог!

Да новых працоўных перамог!

verbinow

Дакладна наладжаны комплекс работ па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка з траў першага ўкосу ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. У мінулую пятніцу карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на полі і каля сянажнай ямы ў в.Стаўпішча, дзе кіпела работа на «зялёным канвееры».
Як адзначыў намеснік старшыні гаспадаркі Аляксандр Жылінскі, задачы па нарыхтоўцы кармоў у колькасным выражэнні ў рассветаўцаў наступныя: сенажу — 22900 тон, сена — 1700 тон, агульныя плошчы, на якіх трэба скасіць травы — 2506 га. Безумоўна, вялікая ўвага надаецца таму, каб назапасіць для жывёлы якасныя кармы. Плануецца запрэсаваць у стрэйч-плёнку 4000 тон сенажу.
Поле, на якім шчыравала тэхніка, кіруемая ўмелымі рукамі механізатараў, — 138 га, яго меркавалі ўбраць за два дні.
За штурвалам аднаго з кормаўборачных камбайнаў быў Міхаіл Вербенка (на здымку): у гэтай справе ён сапраўдны ас, ужо не першы год паказвае на “зялёным жніве” высокія рэзультаты. Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы травяных кармоў у 2013 годзе ён стаў пераможцам і быў узнагароджаны Ганаровым дыпломам за 1-е месца і легкавым аўтамабілем. І зараз на корманарыхтоўцы вопытны механізатар не губляе ніводнай спрыяльнай хвіліны. Думаецца, ёсць надзеі на новыя працоўныя перамогі!
Побач з Міхаілам Вербенкам на кормаўборачным камбайне на гэтым полі працаваў Віталь Кашкоў.
На тэрыторыі фермы “Стаўпішча” ішла закладка сянажнай ямы. На адвозцы зялёнай масы былі задзейнічаны вадзіцелі Дзмітрый Кахновіч, Іван Кавалеўскі, Міхаіл Букаты, Міхаіл Елісеенка, Павел Бяляўскі, Сяргей Крапіўніцкі і іншыя.
Пад спякотным сонцам кіпела работа, без збояў працавала тэхніка. Згодна патрабаванняў тэхнікі бяспекі ў полі заўсёды дзяжурыць пажарная машына, якой кіруе Сяргей Камінскі.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024