Да вашых паслуг — гарадскі аўтобус
З пачатку снежня адноўлены рух гарадскога аўтобуса, які, як паказалі мінулыя гады, запатрабаваны кіраўчанамі ў зімовы перыяд. Маршрут ад аўтастанцыі з шэрагам прыпыначных пунктаў па горадзе да раённай бальніцы абслугоўваецца па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах, пятніцах два разы ў дзень — раніцай і ўвечары. Адпраўленне з аўтастанцыі — у 7.10; 17.00, ад баль-ніцы — у 7.45; 17.05.
Рух аўтобуса ажыццяўляецца па Кіраўску згодна пажаданняў гараджан. Падрабязны расклад руху надрукаваны ў “Кіраўцы” за 29 лістапада 2013 года і размешчаны на сайце раённай газеты.
Наш фотакарэспандэнт Максім Мікешын занатаваў момант прыпынку аўтобуса раніцай каля магазіна “Заходні”. Пасажыраў у салоне было нямала.
Абслугоўвае маршрут вопытны, адказны вадзіцель аўтапарка №14 Леанід Акушэвіч.
Так што, не варта рызыкаваць у зімовы час, выкарыстоўваючы любімы ў райцэнтры забаронены зараз для руху веласіпед, а паставіць яго на захоўванне і аддаць перавагу аўтобусу, каб даехаць у бальніцу, на работу і дамоў.