Темы

Да вашых паслуг — гарадскі аўтобус

Да вашых паслуг — гарадскі аўтобус

akyshЗ пачатку снежня адноўлены рух гарадскога аўтобуса, які, як паказалі мінулыя гады, запатрабаваны кіраўчанамі ў зімовы перыяд. Маршрут ад аўтастанцыі з шэрагам прыпыначных пунктаў па горадзе да раённай бальніцы абслугоўваецца па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах, пятніцах два разы ў дзень — раніцай і ўвечары. Адпраўленне з аўтастанцыі — у 7.10; 17.00, ад баль-ніцы — у 7.45; 17.05.
Рух аўтобуса ажыццяўляецца па Кіраўску згодна пажаданняў гараджан. Падрабязны расклад руху надрукаваны ў “Кіраўцы” за 29 лістапада 2013 года і размешчаны на сайце раённай газеты.
Наш фотакарэспандэнт Максім Мікешын занатаваў момант прыпынку аўтобуса раніцай каля магазіна “Заходні”. Пасажыраў у салоне было нямала.
Абслугоўвае маршрут вопытны, адказны вадзіцель аўтапарка №14 Леанід Акушэвіч.
Так што, не варта рызыкаваць у зімовы час, выкарыстоўваючы любімы ў райцэнтры забаронены зараз для руху веласіпед, а паставіць яго на захоўванне і аддаць перавагу аўтобусу, каб даехаць у бальніцу, на работу і дамоў.

Последние новости

В районе

Профориентация: курс на мужество

23 октября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Подростковые суициды: что делать при обнаружении признаков

23 октября 2026
Читать новость
Актуально

Внимание будущему урожаю и сытной зимовке

23 октября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

В Кировском районе экстренные службы отработали ликвидацию условных аварий

23 октября 2026
Читать новость
Прием граждан

28 октября прием граждан проведет Елена Владимировна Прудникова-Кирпичёнок

23 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

29 октября прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

23 октября 2026
Читать новость