Темы

Дастойная перамога кіраўчанак

Дастойная перамога кіраўчанак

voley

Напярэдадні навагодніх святаў на базе “Школы алімпійскага рэзерву валейбольнага клуба “Мінск” адбыўся турнір па валейболе сярод дзяўчат узроставай катэгорыі 1998-99 г.н. Удзел у турніры прыняло 7 каманд, у тым ліку і прадстаўніцы нашага раёна.
Па словах старшага трэнера аддзялення валейбола ДЮСШ Сяргея Лазаковіча, амаль усе каманды згулялі на дастойным узроўні, паказаўшы добрую фізічную падрыхтоўку.
Валейбалісткі Кіраўскай ДЮСШ у напружанай барацьбе ўсё ж змаглі заваяваць 4 перамогі: з лікам 3:0 яны выйгралі ў дзвюх каманд Мінскага валейбольнага клуба, спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Вікторыя” г.Масквы і ў каманды з г.Шклова.
Але, як і ў любым спаборніцтве, разам з перамогамі здараюцца і крыўдныя паражэнні, ад якіх нікуды не дзецца. Прадстаўніцы нашай валейбольнай каманды з лікам 2:3 прайгралі камандзе Санкт-Пецярбурга “Спартыўны экран”. З такім жа лікам перамогу над нашай камандай святкавалі  мінчанкі.
У агульным жа заліку кіраўчанкі набралі 14 ачкоў, што дазволіла ім заняць ганаровае першае месца! Валейбалісткі з Санкт-Пецярбурга сталі другімі, а прадстаўніцы г.Мінска — трэцімі.
За сваю перамогу нашы дзяўчаты атрымалі Кубак і медалі, а капітан каманды Крысціна Ермалаева была прызнана лепшым іграком зборнай, за што атрымала памятны сувенір.
Яскравая і дастойная гульня прадстаўніц Кіраўшчыны дазволіла нашай валейбольнай камандзе атрымаць запрашэнне на міжнародны турнір, які пройдзе ў сакавіку бягучага года ў Маскве.
Увогуле 2013 год быў для нашых валейбалістак і іх трэнера багатым на поспехі і перамогі. Так трымаць!
Анастасія БЕГУНОВІЧ.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем