Темы

Дастойная праца высока ацэнена!

Дастойная праца высока ацэнена!

medalisty

Прыемная навіна прыйшла днямі ў наш раён: адразу два нашы землякі ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі” — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Баніфацьевіч Пад’ялоўскі і старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Уладзіміравіч Рыняк.
Згодна адпаведнага Указа Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ад 22 красавіка 2015 г. №170, у ліку заслужаных людзей краіны яны ўдастоены высокай дзяржаўнай узнагароды за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы.

У гэтыя веснавыя дні і ў галоўнага тэхнолага палёў Мікалая Пад’ялоўскага, і ў кіраўніка сельгасарганізацыі Івана Рыняка аднолькавыя клопаты: належным чынам арганізаваць і своечасова правесці ўвесь комплекс веснавых палявых работ, каб атрымаць выдатны ўраджай збожжавых, зернебабовых культур, агародніны, назапасіць дастатковую колькасць якасных кармоў для прадстаячай зімоўкі грамадскага статка.
Абодва кіраўнікі — граматныя, прынцыповыя, адказныя, яны душой хварэюць за агульную справу. Тым больш, што жывуць і працуюць яны ў родным раёне, абодва з адной мясцовасці. Яны нарадзіліся на так называемай “куйбышаўскай зямлі”, тут працавалі іх бацькі, дзяды, прадзеды, якія стаялі ля вытокаў стварэння роднай для абодвух гаспадаркі, якая, пачынаючы з 1930 года, пераўтваралася, да яе далучаліся розныя падраздзяленні і зараз СВК “Калгас “Ніва” — адна з лідзіруючых сельгасарганізацый раёна па вытворча-эканамічных паказчыках гаспадарчай дзейнасці.
І не толькі абавязак перад землякамі, але і сумленне, адказнае стаўленне да даручанай справы, а інакш яны не могуць працаваць, аб’ядноўваюць Мікалая Пад’ялоўскага і Івана Рыняка. А яшчэ — любоў да зямлі, якую прывівалі ім іх бацькі. Дарэчы, Б.Д.Пад’ялоўскі-старэйшы ў 1960 годзе ў ліку іншых працаўнікоў тагачаснага калгаса імя Куйбышава быў узнагароджаны знакам “Пераможца пяцігодкі”. Сярод перадавікоў гаспадаркі былі і бацькі Івана Рыняка.
М.Б. Пад’ялоўскі і І.У.Рыняк не падвялі сваіх бацькоў, яны карыстаюцца заслужанай павагай у аднавяскоўцаў, сваіх падначаленых, кіраўніцтва раёна, вобласці, рэспублікі. Іх дасягненні — гэта вынік не толькі стараннай працы, але і людзей, якія шчыруюць пад іх умелым кіраўніцтвам на розных участках.
Дарэчы, у мінулым годзе падчас правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2014” на галоўнай сцэне СДК а/г Мышкавічы М.Б.Пад’ялоўскаму была ўручана Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На працягу чатырох дзесяцігоддзяў Мікалай Баніфацьевіч працуе ў раслінаводчай галіне, з іх 33 гады — у райсельгасхарчы. За гэты час ён вывучыў кожнае поле сельгасарганізацый, ведае кожнага земляроба.
І.У.Рыняк быў удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года-2006”.
Сёлетнія ўзнагароды, якімі адзначана іх выніковая праца, надаюць большай адказнасці перад землякамі. І ў тым, што яны і ў далейшым будуць плённа працаваць на карысць роднай Беларусі, нікога не трэба пераконваць.
Віншуем нашых землякоў з заслужанай узнагародай!
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем