Темы

Дасягнулі лепшых рэзультатаў

Дасягнулі лепшых рэзультатаў

enicki У мэтах стымулявання высокапрадукцыйнай працы прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў падзячнымі пісьмамі і каштоўнымі падарункамі трактарыстаў-машыністаў сельгаспрадпрыемстваў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. Ім таксама ўручаны наклейкі-аплікацыі райкама. На касьбе траў вылучыліся Мікалай Белакурскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Юрый Фралоў з СВК “Калгас “Беларусь”, Раман Канавалаў з КСУП “Жылічы”, Мікалай Казакоў з СВК “Калгас “Свярдлова”, Міхаіл Галомзік з СВК “Добасна-агра”. Лепшымі на падборцы і здрабненні зялёнай масы прызнаны Міхаіл Вербенка з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Фёдар Петрусёў з СВК “Добасна-агра”, Сяргей Лебедзеў з СВК “Калгас “Ніва”. На зграбанні, варушэнні і валкаванні траў вызначыўся Леанід Цяніцкі з СВК “Чырвоны баец”. Добрых вынікаў дабіліся механізатары з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Яўген Рудак (на нарыхтоўцы сенажу і сена ў стрэч-плёнку) і Сяргей Гамалін (на прасаванні сена). ______________________________________________ З года ў год на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка механізатары СВК “Чырвоны баец” працуюць старанна і зладжана. Пацвярджэнне таму — пастаянны пераходны запас сенажу: з мінулага года  яго тут засталося 1,5 тыс. тон. І сёлета, нягледзячы на няўстойлівае надвор’е,  механізатары таксама забяспечылі выкананне пастаўленых перад імі задач. Так, з траў першага ўкосу закладзена ў траншэі амаль 4,5 тыс. тон сенажу, запакавана ў стрэйч-плёнку 86 т сянажнай масы, закладзена ў ямы 590 т сіласу.  Маючы свабодныя адзінкі тэхнікі, механізатары змаглі дапамагчы сваім суседзям з СВК “Калгас “Ніва” своечасова ўбраць травы, нарыхтаваць неабходную колькасць сенажу і сена. А наогул, у сельгас-прадпрыемстве да прадстаячага зімова-стойлавага перыяду належыць нарыхтаваць яшчэ 7,5 тыс. тон сенажу і 120 тон сена. У пераліку на кармавыя адзінкі плануецца мець 31 ц травяных кармоў. Значны ўклад у агульную справу ўнёс Леанід Цяніцкі, які на МТЗ-1221 з граблямі “Миллениум” у сярэднім за дзень зграбаў, варушыў і валкаваў сянажную масу на плошчы 70 га. Дасягнутыя поспехі далі магчымасць стаць лепшым у ліку іншых механізатараў раёна на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу. Леанід Леанідавіч — вопытны механізатар. Яшчэ ў дзяцінстве ён прызвычаіўся да калгаснай працы, калі прыходзіў да бацькі на мехдвор. І пасля заканчэння мясцовай школы перад ім не паўстала пытанне, кім стаць. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла яму трактар, які хлопец поўнасцю перабраў сваімі рукамі. І давераная яму тэхніка не падводзіла. Пасля службы ў арміі Леанід вярнуўся ў родную гаспадарку і на працягу амаль трыццаці гадоў сумленна працуе на ўсіх палявых работах. Зараз механізатары заняты падрыхтоўкай сельгастэхнікі да прадстаячай уборкі збожжавых і зернебабовых культур, далейшай нарыхтоўкі кармоў для грамадскага пагалоўя. Таццяна Барадзіна. Фота Максіма Мікешына. На здымку: механізатар Леанід Цяніцкі.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость