Темы

Давайце выяўляць парушальнікаў разам!

Давайце выяўляць  парушальнікаў разам!

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар вул.Мельнікава В.І.Пакрава і паведаміў наступнае: “ У канцы нашай вуліцы, дзе я пражываю, размешчаны кантэйнер для збору смецця. Разлічаны ён на сем сем’яў, якія заключылі адпаведныя дагаворы з УКП “Жылкамгас”. Але носяць смецце сюды куды больш жыхароў, і нават з суседніх вуліц. Прычым і тыя, хто дагаворы не заключаў. Кантэйнер, зразумела, напаўняецца практычна штодня, а так часта смецце не вывозіцца, з-за чаго тэрыторыя каля кантэйнера пастаянна засмечана. Ці можна якімсьці чынам навесці парадак і выправіць становішча?”
Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама І.М.БЯРЖАНІНА.

— Праблема гэта не новая. Мы імкнемся яе вырашыць, але, як бачаце, яна працягвае мець месца. Частка жыхароў райцэнтра заключыла дагаворы з “Жылкамгасам” на вываз смецця з кантэйнераў, яшчэ — частка — на прадастаўленне тэхнікі для вывазу цвёрдых бытавых адходаў. Але ж ёсць яшчэ грамадзяне, якія не жадаюць заключаць ніякія дагаворы, а смеццем загрувашчваюць кантэйнеры. Каля кожнага кантэйнера, безумоўна, “вартавога”, каб кантраляваць, хто незаконна выкідвае смецце, не паставіш. Трэба і самім жыхарам у дапамогу адпаведным службам сачыць за гэтым і сігналізаваць у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (тэл.: 24-2-75, 366-10-93 — І.М.Бяржанін), раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (тэл.: 27-0-02 — А.І.Чыстабаеў).
Да парушальнікаў правілаў добраўпарадкавання тады можна будзе накласці штраф. Згодна Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” памер яго складае ад 3-х да 5-ці базавых велічынь. Што танней: заключыць дагавор альбо заплаціць штраф?
Па пытаннях заключэння дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў звяртайтеся да юрыста УКП “Жылкамгас” (тэл. 24-2-65).
Жыхары вул.Мельнікава ўказалі і на тое, што камунальнікі пасля апаржнення кантэйнераў не прыбіраюць прылягаючую тэрыторыю.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость