Дэпутацкаму корпусу — плённай работы!

Дэпутацкаму корпусу — плённай работы!

naznachenie

17 красавіка адбылася першая, арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. У парадак дня сесіі былі ўключаны пытанні аб выбранні старшыні і намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў; аб утварэнні і саставе пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў 27 склікання; аб утварэнні прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў; аб камісіі па прысваенні класаў дзяржаўных служачых служачым раённага Савета дэпутатаў, старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў.
На сесіі прысутнічалі: старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, яго намеснікі, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, члены раённай выбарчай камісіі, кіраўнікі арганізацый, пракурор раёна.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько.

С таршыня Кіраўскай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27 склікання Алена Сакадынец нагадала, што выбары, якія праводзіліся 23 сакавіка 2014 года, адбыліся па ўсіх 40 акругах. У іх прыняў удзел 14 181 выбаршчык, або 88,4% ад колькасці ўключаных у спісы для галасавання. Па выніках выбараў у раённы Савет дэпутатаў выбрана 40 дэпутатаў, яны былі зарэгістраваны на пасяджэнні раённай выбарчай камісіі 24 сакавіка 2014 года. Такім чынам, адзначыла Алена Сакадынец, раённы Савет дэпутатаў выбраны і з’яўляецца правамоцным. Яна прадставіла кожнага дэпутата і пажадала ім поспехаў у сваёй дзейнасці.
Для выбрання на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў прадстаўнікамі дэпутацкага корпусу, а таксама старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Анатолем Ісачанкам была ўнесена кандыдатура Надзеі Каранкевіч, якая ўзначальвала раённы Савет дэпутатаў 26 склікання. У падтрымку ўнесенай кандыдатуры выступіў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў.
Шляхам тайнага галасавання старшынёй Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання аднагалосна была выбрана Надзея Аляксееўна Каранкевіч. Яна падзякавала дэпутацкаму корпусу за аказаны давер, запэўніла, што прыкладзе ўсе намаганні, каб яго апраўдаць, і заклікала дэпутатаў да плённай работы дзеля паляпшэння дабрабыту жыхароў раёна.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка павіншаваў новы дэпутацкі корпус з выбраннем і пачаткам работы і выказаў упэўненасць у тым, што сумесна з мясцовай выканаўчай уладай раённы Савет дэпутатаў прадоўжыць вырашэнне праблем і задач, якія стаяць перад рэгіёнам.
Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў шляхам адкрытага галасавання была выбрана Наталля Шапавалава, дэпутат па Мышкавіцкай выбарчай акрузе №18, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Былі таксама ўтвораны пастаянныя камісіі, прэзідыўм раённага Савета дэпутатаў, вырашаны іншыя пытанні парадку дня сесіі.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў пажадаў дэпутатам поспехаў у рабоце на карысць стварэння камфортных умоў пражывання для грамадзян раёна.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024