Темы

Для ўсіх і ў кожны дом

Для ўсіх   і ў кожны дом

devchatalenta gryz

Згодна рашэння 14 кангрэса Сусветнага паштовага саюза Сусветны дзень пошты адзначаецца штогод 9 кастрычніка — у дзень стварэння саюза ў 1874 годзе. Тады ў Берне (Швейцарыя) прадстаўнікамі 22 краін быў падпісаны дагавор, які паклаў пачатак стварэнню Генеральнага паштовага саюза. У 1878 годзе ён быў перайменаваны і з таго часу носіць назву Сусветнага паштовага саюза. Зараз ён налічвае ў сваім саставе 192 краіны.

Пошта прызначана для забеспячэння надзейнай, эфектыўнай і эканамічнай перавозкі перыёдыкі, перасылкі пісьмовай карэспандэнцыі, паскоранай пошты. Акрамя аказання традыцыйных паслуг супрацоўнікі актыўна працуюць па прыёму плацяжоў па крэдытах, за мабільную і стацыянарную сувязь, камунальныя паслугі, афармляюць заяўкі на тавары айчыннай вытворчасці па каталогах і дастаўляюць іх.
Зараз на Кіраўшчыне функцыянуюць 18 аддзяленняў паштовай сувязі, 16 з іх — у сельскай мясцовасці, 1 — у горадзе і яшчэ 1 — перасовачнае. Апошняе, дарэчы, прыйшло на змену нерэнтабельным стацыянарным аддзяленням, а таксама дазволіла пашырыць і геаграфію абслугоў-вання — паштовы аўтамабіль 5 разоў на тыдзень (акрамя суботы і нядзелі) наведваецца ў сельскія населеныя пункты, дзе стацыянарнага аддзялення ніколі і не было. У вяскоўцаў з’явілася магчымасць набываць розныя тавары — ад газет да харчовых прадуктаў і бытавой хіміі, складанай бытавой тэхнікі. Па жаданні пакупніка работнікі афармляюць заказ на неабходны тавар і ў кароткія тэрміны ён дастаўляецца.
Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Людміла Гушчына адзначыла, што асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць паштальёны, а гэта 51 чалавек, з іх 8 — у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, астатнія 43 абслугоўваюць жыхароў сельскіх населеных пунктаў. «Асноўны цяжар, — падкрэсліла Людміла Пракоф’еўна,— ускладзены менавіта на паштальёнаў з сяла, якія, як мы называем, з’яўляюцца пунктамі крокавай дастаўкі. Акрамя пенсій, перыёдыкі яны дастаўляюць састарэлым грамадзянам тавары народнага спажывання па іх заяўках.
У галіне паштовай сувязі працуюць людзі, улюбёныя ў сваю справу. У многіх назапашаны значны вопыт, якім яны з задавальненнем дзеляцца з навічкамі.
Цёплых слоў заслугоўваюць нашы ветэраны В.Я.Міхалап, В.С.Дайнека, В.І.Сурыновіч і інш. На абласным сходзе, прысвечаным Сусветнаму дню пошты, калектыў Кіраўскага РВПС будзе прадстаўляць вопытны работнік, паштальён аддзялення сувязі Стайкі Н.П.Беразоўская».
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: за работай — аператары гарадскога аддзялення паштовай сувязі Юлія Комар і Юлія Цярэнцьева; выгрузку паштовых адпраўленняў на транспарцёрную стужку вядзе аператар страхавога ўчастка Юлія Лізунова; рыхтуецца ў рэйс па раёне вадзіцель Мікалай Марцючэнка.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем