Темы

Для павышэння эфектыўнасці работы галіны жывёлагадоўлі

Улічваючы значнасць галіны жывёлагадоўлі для ўмацавання эканомікі сельгасарганізацый, забеспячэння харчовай бяспекі краіны, раённая ўлада надае вялікую ўвагу пытанням павышэння эфектыўнасці работы гэтай галіны. І ў ходзе нядаўняга пасяджэння райвыканкама ішла дзелавая, прынцыповая размова аб дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый па развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай жывёлагадоўчай прадукцыі. А для большай нагляднасці таго, як на месцах вырашаюцца гэтыя пытанні і над чым яшчэ неабходна працаваць, пасяджэнне было выязным і праходзіла на базе РУП “Жылічы” з удзелам кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў райсельгасхарчу.
Перад пачаткам аб’езду жывёлагадоўчых аб’ектаў сельгаспрадпрыемства старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў падкрэсліў актуальнасць разглядаемага пытання. На бягучую пяцігодку перад аграрным сектарам краіны пастаўлена задача выйсці на самафінансаванне. З боку дзяржавы ўжо не назіраецца такіх значных фінансавых уліванняў, як раней, у сельскую гаспадарку: фінансавыя рэсурсы паступаюць выключна ў выглядзе крэдытаў. Таму, каб мець дастойныя вынікі працы, сельгасарганізацыям сёння неабходна ісці па шляху зніжэння затрат на вы-творчасць прадукцыі, дзеля павышэння яе канкурэнтаздольнасці. На жаль, адзначыў кіраўнік раённай “вертыкалі”, у жывёлагадоўлі яшчэ не навучыліся да канца вы-трымліваць тэхналогію вытворчасці, што адбіваецца на канчатковых рэзультатах.
Усе пытанні, якія датычацца работы галіны асобна па гаспадарках і ў цэлым па раёне, абмяркоўваліся па меры наведвання жывёлагадоўчых аб’ектаў РУП “Жылічы”.
Н а Лёўкавіцкай малочнатаварнай ферме намеснік начальні-ка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі І.Л.Гры-шчанка з дапамогай стэндаў з табліцамі, характарызуючымі дзейнасць гаспадарак, прааналізаваў вынікі работы за 8 месяцаў бягучага года.
Па становішчу на 1.09.2011 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках склала 29759 галоў або 102% да адпаведнага перыяду мінулага года, у тым ліку кароў — 8273 галавы (103,2%), свіней — 8984 (каля 96%). У цэлым па гаспадарках агульная колькасць БРЖ павялічылася на 609 галоў за кошт уласнага аднаўлення статка.
Сельгасарганізацыямі атрымана 30251 тона малака (101%) пры ўдоі на карову 3167 кг (мінус 71 кг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года).
Рэалізацыя малака па ўсіх каналах збыту склала за студзень —ліпень 26160т (101,1% да ўзроўню 2010 г.).
За першае паўгоддзе ад рэалізацыі малака сельгасарганізацыямі атрымана 6006 млн. рублёў прыбытку, узровень рэнтабельнасці склаў 33,6%. Ад рэалізацыі малака сортам “экстра” дадаткова атрымана 12,8 млрд. рублёў выручкі.
Што датычыцца рэалізацыі жывёлы ў жывой вазе, яна склала 3166 т (+8,7% да ўзроўню 2010 г.).
Як заўважыў І.Л.Гры-шчанка, маглі б спрацаваць з лепшымі вынікамі, але з-за пэўных упушчэнняў у рабоце гэтага не адбылося, і асноўнае, што найбольшым чынам паў-плывала на недаатрыманне прадукцыі, — названае ў пачатку пасяджэння кіраўніком раёна незахаванне ў поўнай меры тэхналогіі вытворчасці. Калі гаварыць аб прамысловай вытворчасці малака і вырошчванні буйной рагатай жывёлы, трэба менавіта на гэты рэзерв звярнуць самую пільную ўвагу.
Распрацаваны схемы, якія павінны забяспечваць тэхналогію вырошчвання маладняку БРЖ і вытворчасці малака. Згодна тэхналагічных норм, ад-значыў І.Л.Грышчанка, на вырошчванні маладняку да 6 месяцаў сярэднясутачныя прывагі павінны быць не менш 750 грамаў. Увогуле па раёне за 8 месяцаў практычна наблізіліся да гэтай лічбы: атрымалі 739 г. Але ў той жа час у СВК “Бераснеўскі” — 573 г, “Калгас “Свярдлова”— 483 г, РУП “Жылічы” — 695 г.
Вялікая разбежка па гаспадарках і ў тэрмінах вырошчвання маладняку: па тэхналогіі першае пладатворнае асемяненне цялушкі павінна рабіцца да 16-ці месяцаў. У сярэднім па раёне гэты паказчык — 19 месяцаў за кошт таго, што ў СВК “Калгас “Свярдлова” — 25, “Бераснёўскім” і “Чыгірынцы” — па 21, “Добасна-агра” — 20 месяцаў. Ператрыманне цялушак прыносіць гаспадаркам каласальныя страты: назіраецца перарасход кармоў, недаатрыманне малака — па раёне за 8 месяцаў гэта вылілася ў суму 2 млрд. 152 млн. рублёў.
Яшчэ І.Л.Грышчанка з’акцэнтаваў увагу кіраўнікоў гаспадарак на неабходнасці выкарыстання спецыялізаваных кармоў для кармлення маладняку БРЖ да 6 месяцаў. Гэтыя кармбікармы не танныя, але даюць належны эфект. Гэта пацвярджае практыка СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага і “Чырвоны баец”, якія выкарыстоўваюць спецкармоў для кармлення цялушак і бычкоў.
Увогуле, калі размова ішла аб кармавых рацыёнах, была адзначана станоўчая роля адходаў спіртавой прамысловасці — піўной драбіны, барды ў павелічэнні малочнай прадуктыўнасці жывёлы і атрымані тэхналагічных прываг на вырошчванні і адкорме. І ў гэтым многія гаспадаркі пераканаліся.
Н а яшчэ вельмі важнае пытанне звярнуў увагу прысутных начальнік райсельгасхарчу А.В.Осіпаў: каб паспяхова выконваць задачы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і выконваць прагнозныя паказчыкі, неабходна расшыраць плошчы жывёлагадоўчых аб’ектаў: у многіх гаспадарках назіраецца іх перанасычанасць жывёлай, а статак трэба павялічваць па раёне як мінімум на 10%. Распрацаваны мерапрыемствы па развіцці вы-творчай базы жывёлагадоўлі ў сельгасарганізацыях раёна, пачынаючы з бягучага года да 2013 г., уключаючыя як рэканструкцыю, так і будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў і аб’ектаў.
У праграму развіцця галіны на бягучую пяцігодку закладзены павышэнне вытворчасці малака як мінімум на 30%, іншыя арыенціры, дзеля дасягнення якіх неабходна ліквідаваць упушчэнні і пралікі ў рабоце.
Н а Лёўкавіцкай малочнатаварнай ферме ўдзельнікі выязнога пасяджэння назіралі за парадкам выпойвання цялят так званай электроннай мамай. Аб парадку выкарыстання гэтага абсталявання расказаў і адказаў на пытанні прысутных прадстаўнік фірмы, якая ажыццяўляла яго мантаж. Дарэчы, у раёне акрамя РУП “Жылічы” электронная мама прымяняецца ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і ўжо апраўдала мэтазгоднасць яе выкарыстання.
На наступны год па-стаўлена задача забяспечыць мантаж такога абсталявання і арганізаваць выпойванне цялят перад СВК “Калгас “Беларусь” і “Калгас “Ніва”.
Тое, як можна з карысцю для справы задзейнічаць непатрэбныя старыя збудаванні, прадэманстраваў старшыня РУП “Жылічы” М.К.Агафонаў: на месцы былога хлява ўладкаваны выгульны двор, для чаго часткова выкарыстаны фундамент былога будынка, а таксама зроблена новая металічная агароджа. Добраўпарадкавана прыфермская тэрыторыя, работы ў гэтым напрамку працягваюцца.
Далейшым пунктам наведвання была Пархімкавіцкая малочнатаварная ферма: яна — старая па “ўзросце”, але валаўтвараючая для гаспадаркі: больш паловы малака атрымліваюць менавіта тут. Як і на іншых “узроставых” фермах, былі праблемныя пытанні ва ўладкаванні малочнага блоку з пункту гледжання санітарных норм і правілаў. Зроблены істотныя захады ў напрамку паляпшэння становішча, і гэта сёння дае сваю аддачу.
І ўвогуле кіраўніцтва раёна станоўча ацаніла работу, праведзеную ў РУП “Жылічы” па забеспячэнні выканання паказчыкаў па вытворчасці і рэалізацыі малака.
Жыліцкая малочнатаварная ферма абсталявана даільнай залай. Тут утрымліваецца 300 галоў жывёлы.
Пры абмеркаванні пытання работы даільных залаў у гаспадарках раёна адзначалася неабходнасць павышэння эфектыўнасці вытворчасці ў іх малака: па выніках бягучага года яна павінна скласці не менш 85%.
Увага прысутных кіраўнікоў сельгасарганізацый была звернута на пляцоўку, абсталяваную для часовага захоўвання кармоў перад раздачай і дадзена даручэнне зрабіць аналагічныя.
У дзельнікі пасяджэння абмеркавалі іншыя важныя напрамкі далейшага развіцця жывёлагадоўлі, работы па паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай прадукцыі: усё гэта знайшло адлюстраванне ў прынятым рашэнні райвыканкама.
У ходзе практычнай часткі пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі, акрамя жывёлагадоўчых аб’ектаў, мехдвор РУП “Жылічы” і адзначылі станоўчыя змены ў плане ўладкавання і добраўпарадкавання, бульбасховішча непадалёку ад Жыліцкай МТФ, пад якое пераабсталявана невыкарыстоўваемае раней збудаванне.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость