Добраўпарадкаванне

Тэрыторыю, прылягаючую да будынкаў цэнтральнай раённай бальніцы, можна без перабольшвання назваць узорнай па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні, крэатыўным падыходзе да афармлення. Тое, што гэтым пытанням тут надаецца вялікая ўвага, — заслуга кіраўніцтва на чале з галоўным урачом Аленай Круцько і ўсяго калектыву ўстановы аховы здароўя.

