Темы

Друкаваныя сродкі — на любы густ

Друкаваныя сродкі — на любы густ

conpany

Для паштовых аддзяленняў, грамадскіх распаўсюджвальнікаў і паштальёнаў снежань — “гарачы” месяц: падпісная кампанія на 2015 год у самым разгары. У тым, каб яна прайшла плённа, зацікаўлены ўсе: і паштовыя аддзяленні, і рэдакцыі газет і часопісаў. Зразумела, што ў сучасны век распаўсюджвання інфармацыйных тэхналогій кожны друкаваны сродак імкнецца да таго, каб захаваць свайго чытача, не знізіць тыраж, заставацца цікавым і запатрабаваным. А для гэтага трэба прыкладаць сур’ёзныя намаганні.
Самы значны груз адказнасці падчас правя-дзення падпісной кампаніі кладзецца на плечы паштальёнаў. Пенсіянеры, напрыклад, толькі праз іх і падпісваюцца на перыядычныя выданні. Па-першае — гэта зручна, нікуды не трэба хадзіць, паштальён завітае прама дадому, а па-другое — пры неабходнасці дапаможа з’арыентавацца ў вялікай колькасці друкаваных сродкаў, параіць нешта цікавае.
Паштальён аддзялення паштовай сувязі а/г Мышкавічы Юлія Семянкова працуе тут з 2011 года. Кожную раніцу з вялізнай сумкай, напоўненай карэспандэнцыяй, спяшаецца яна да сваіх падпісчыкаў. У яе падначаленні а/г Мышкавічы, а гэта па працягласці — даволі значны ўчастак, за дзень даводзіцца пераадольваць не адзін кіламетр. Аднак, па словах жанчыны, работа ёй у радасць, прыемна адчуваць, што цябе з нецярпеннем чакаюць, просяць нешта параіць.
Вось і зараз, падчас правядзення падпісной кампаніі, Юлія Семянкова з задавальненнем дапамагае сваім падпісчыкам вызначыцца з тым ці іншым сродкам інфармацыі, параіць цікавае і недарагое.
Па стане на ўчарашні дзень, на яе ўчастку ўжо выпісана больш за 100 экземпляраў газет і часопісаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца “Советская Белоруссия”, “Магілёўскія ведамасці” і вядома ж, “Кіравец”.
Сярод даўніх сяброў “раёнкі” — і былы настаўнік фізвыхавання і абслугоўваючай працы Мышкавіцкай СШ Ніна Скудная (на здымку).
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем