Темы

Дружба і супрацоўніцтва працягваюцца…

Дружба і супрацоўніцтва працягваюцца…

belrus1

Амаль два дзесяцігоддзі звязваюць сяброўскія ўзаемаадносіны наш Кіраўскі раён і Белгародскі раён Расійскай Федэрацыі. Гэты час умясціў шмат дзелавых і сяброўскіх сустрэч, абмен дэлегацыямі, сумесныя святы, дзіцячы адпачынак падчас летніх канікулаў у абодвух рэгіёнах і г.д. Аб усім гэтым распавядае экспазіцыя дружбы нашых раёнаў, якая дзейнічае ў раённым Доме культуры.

Наша дружба і супрацоўніцтва працягваюцца. Зараз былы кіраўнік Адміністрацыі Белгародскага раёна Сяргей Цюцюноў, які ўнёс вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы братніх народаў, узначальвае Белгародскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі. Ён стаў прыхільнікам арганізацыі аздараўлення супрацоўнікаў інстытута, работнікаў яго падраздзяленняў у рассветаўскім санаторыі імя К.П.Арлоўскага, а разам з тым, наладжвання абмену вопытам у сельгасарганізацыях раёна.
Сам Сяргей Цюцюноў на чале дэлегацыі інстытута пабываў на Кіраў-шчыне падчас правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”. А нядаўна ў санаторыі адпачывала група работнікаў Белгародскага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі на чале з начальнікам службы бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі Мікалаем Сафонавым, які ўжо не раз бываў на Кіраўшчыне. Мікалай Васільевіч падзяліўся з журналістамі “раёнкі” сваімі думкамі і ўражаннямі:
— Кіраўскі і Белгародскі раёны аб’ядноўвае шматгадовая дружба. Мне вельмі падабаецца Кіраўскі раён сваёй прыгажосцю, чысцінёй. Тут адказна, добрасумленна ставяцца да сваёй работы кіраўніцтва раёна, кіраўнікі сярэдняга звяна, жыхары Кіраўшчыны — заўжды ёсць чаму павучыцца. На высокім узроўні вытворчая дзейнасць, вырашэнне пытанняў навядзення парадку на зямлі і іншых тэрыторыях, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў. Вось і на “Дажынках” мы адчулі шчырасць, з якой у вас прымалі гасцей, тое, што ў падрыхтоўку фестывалю-кірмашу ўклалі ўсю душу не толькі рассветаўцы, але і прадстаўнікі іншых сельгасарганізацый, насельніцтва — атрымалася цудоўнае, запамінальнае свята!
Падчас нашага знаходжання на Кіраўшчыне ў нас была сустрэча ў райвыканкаме з новым кіраўніком раёна Аляксандрам Міхайлавічам Бутаравым: у ходзе размовы мы закранулі пытанні эканамічнага і сацыяльнага развіцця Кіраўскага і Белгародскага раёнаў, спыніліся на такім актуальным зараз пытанні, як правядзенне пасяўной кампаніі. І, безумоўна, асаблівае месца прысвяцілі перспектывам нашай дружбы: выказалі агульную ўпэўненасць, што яна будзе працягвацца.
Хвалюючай і запамінальнай была наша паездка на мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці “ ў в.Боркі. Яна стала асабліва сімвалічнай напярэдадні святога для беларусаў і расіян свята — 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Мы звярнулі ўвагу на тое, наколькі шматлікай была колькасць населеных пунктаў Магілёўшчыны, якія сваім вогненным крылом закранула вайна. І абмяняліся з беларускімі сябрамі думкамі, што павінна быць неўміручай памяць аб тых людзях, якія адстаялі мір і спакой на нашай зямлі, аддалі жыцці ў барацьбе з фашызмам, данесці гэта да маладога пакалення, каб яно ведала цану міру, каб не дапусціць такіх падзей, якія адбываюцца ва Украіне.
Мы ўсклалі да мемарыяла вянкі і кветкі, паставілі свечкі ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Была ў праграме нашага знаходжання ў раёне і дзелавая паездка па абмене вопытам у СГФ “Чыгірынка”, на малочна-таварную ферму “Колбава”. Паколькі ў саставе нашай дэлегацыі былі і даяркі, іх вельмі цікавіла, як утрымліваецца буйная рагатая жывёла, якія надоі, тэхналагічны працэс, а таксама тое, якія ўмовы створаны для працы і адпачынку жывёлаводаў. Белгародцы пачэрпнулі для сябе шмат карыснага, па прыездзе раскажуць аб гэтым сваім калегам.
Ну, і нельга не падзяліц-ца ўражаннямі аб рассветаўскім санаторыі: умовы аздараўлення і адпачынку створаны выдатныя, людзі, якія тут працуюць, —добрыя, шчырыя, цудоўныя спецыялісты. Умела кіруе калектывам В.У.Гаршкова, якая ўнесла важкі ўклад у развіццё дружбы і супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў, не раз бывала на Белгародчыне, яе ў нас добра ведаюць, паважаюць.
Хочацца дадаць, што мы прыехалі на Кіраў-шчыну з падарункамі: прывезлі саджанцы дрэў: каштана, дуба, абрыкоса для пасадкі на тэрыторыі санаторыя ў гонар нашай дружбы.
На здымку: кіраўнік дэлегацыі белгародцаў Мікалай Сафонаў (у цэнтры), дырэктар санаторыя імя К.П.Арлоўскага, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Вольга Гаршкова, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Васіль Маркевіч і госці з Белгародчыны на тэрыторыі санаторыя.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем