Темы

Духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння

Духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» адсвяткаваў 35-годдзе з дня ўтварэння

Розныя эмоцыі выклікае ў людзей музыка духавых аркестраў, у залежнасці ад нагоды яе гучання, месца і часу. З даўніх часін маршыруюць духавыя аркестры па плошчах, іграюць у парках, на сцэнах палацаў і ў невялікіх залах і нікога не пакідаюць раўнадушнымі. Як і народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, з дня ўтварэння якога нядаўна споўнілася 35 год. З нагоды гэтай адметнай падзеі на сцэне раённага Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое наведала нямала аматараў духавой музыкі горада і раёна. Вечар быў па-дамашняму шчырым і цёплым.

Нязменны кіраўнік аркестра Аляксандр Хадакоў, як адзначылі вядучыя, “мудры настаўнік, таленавіты педагог, галоўны дырыжор”, нагадаў старонкі станаўлення і развіцця творчага калектыву, яго дасягненні, якіх было нямала на абласным і рэспубліканскім узроўнях, і, безумоўна, з асаблівымі пачуццямі расказаў пра ўдзельнікаў аркестра, пачынаючы з першых яго крокаў і завяршаючы сённяшнімі выхаванцамі. Уся праграма суправаджалася фотапрэзентацыяй з гісторыі калектыву.
Ля вытокаў стварэння аркестра стаялі і аддалі яму шмат год Уладзімір Каранкевіч, Ігар Каранкевіч, Сяргей Хадакоў, Міхаіл Дайнека, Ула­дзімір Ваакс, Віктар Ціхановіч, Аляксандр Царыкаў, Вячаслаў Нявінскі, Віталь Іваніцкі.
Разам з аркестрам уся зала, стоячы, ушанавала памяць былых музыкантаў аркестра, якія пакінулі гэты свет.
Юбілейны вечар рыхтаваўся з удзелам цяперашніх выхаванцаў “Фанфараў Кіраўска”, ранейшых, некаторыя з якіх зай­маюцца ці закончылі ўстановы адукацыі музычнай накіраванасці.
Колькі юнакоў за доўгія гады прайшло праз гэты калектыў, развіваючыся творча, шліфуючы сваё майстэрства. Калісьці і сам Аляксандр Хадакоў, будучы школьнікам, прыехаўшы ў Кіраўск з бацькамі з г.Каменска-Шахцінскага Растоўскай вобласці, разам з братам Сяргеем хадзіў на заняткі духавога аркестра мясцовай музычнай школы. І гэтае захапленне ператварылася ў справу ўсяго жыцця. Закончыўшы Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, Мінскі інстытут культуры, Аляксандр Уладзіміравіч шмат год працуе выкладчыкам гарадской дзіцячай школы мастацтваў і кіруе духавым аркестрам РДК.
Яго музыканты паказалі спаўна, на што здатныя: гучалі самыя розныя мелодыі, знаёмыя ўсім і таму ўспрымаемыя гледачамі шчыра, узнагароджваемыя авацыямі. Па-майстарску выступілі, праявіўшы сябе сапраўднымі віртуозамі, Ягор Ляоненка, Уладзіслаў Нявінскі, Юрый Гушчын, Аляксей і Аляксандр Шапялевічы, Кірыл Шамедзька, Міхаіл Бухенка, Наталля Лазарчык, Уладзіслаў Чэкулаеў, Мікіта Бокі, Ула­дзіслава Харлінская, Вадзім Арцюхоў, Данііл Папоў і іншыя.
Нечакана на сцэну выйшаў з віншаваннямі былы ўдзельнік “Фанфараў Кіраўска” Аляксандр Усцінчык, які спецыяльна прыехаў з Санкт-Пецярбурга, дзе працуе ў прафесійным духавым аркестры.
Гучалі песні ў суправаджэнні калектыву-юбіляра. А “Чертово колесо” ў выкананні Сяргея Лаўрыненкі, “ Пусть тебе приснится Пальма-де-Майорка” — Аляксандра Хадакова проста ўзарвалі залу.
З віншавальнымі словамі ад імя раённага выканаўчага камітэта, сябе асабіста звярнуўся да ўдзельнікаў аркестра і яго кіраўніка намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. Ён адзначыў, што народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска” — жаданы госць на ўсіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах. Усе гады калектыў дарыў людзям цеп­лыню, дабрыню, далучаючы іх да музыкі. Вячаслаў Вітальевіч нагадаў, што ён — вучань
А.У.Хадакова, больш за 15 год быў у саставе аркестра, іграў партыю першага тэнара, а зараз працягвае музычны шлях сын Уладзіслаў.
Раней, успомніў былы выхаванец творчага калектыву, яны ігралі ў асноўным маршы, вальсы, класіку, а зараз аркестр іграе блюз, джаз, твіст. “Прыемна пачуць гэтыя мелодыі, добра, што ёсць таленавітая моладзь, якая творча расце, значыць, ёсць будучыня ў аркестра!” — канстатаваў Вячаслаў Нявінскі.
За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і з нагоды 35-годдзя ўтварэння народнага духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны кіраўнік творчага калектыву Аляксандр Хадакоў, Падзячнымі пісьмамі — удзельнікі аркестра Сяргей Бялянка, Сяргей Лаўрыненка.
Гучалі віншаванні ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола­дзі райвыканкама, кіраўніцтва цэнтральнай клубнай сістэмы раёна, дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, бацькоў выхаванцаў аркестра і проста аматараў духавой музыкі.
Завяршыла канцэртную праграму светлая і патрыятычная песня “Белая Русь” у суправаджэнні духавога аркестра, якую, стоячы, спявала разам з салістамі ўся зала.
Гледачы развітваліся з музыкантамі з надзеяй на новыя творчыя сустрэчы…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость