Духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення на Кіраўшчыне

Духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення на Кіраўшчыне

_MG_1325

У межах выканання Праграмы супрацоўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаяцелем Свята-Пакроўскага храма сумесна з зацікаўленымі службамі райвыканкама распрацавана праграма ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі і выхавання дзяцей. Адным з напрамкаў яе дзейнасці з’яўляецца работа                       з прыёмнымі сем’ямі.

_MG_1318

На базе раённага Дома культуры адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання, падчас якога абмяркоўваліся такія тэмы, як “Улюбёнасць, каханне, сям’я”, “Святыя заступнікі сям’і — выхаванне ў дзяцей адносін да кахання, шлюбу, сям’і на прыкладзе жыція святых”.

Размову з прыёмнымі бацькамі вёў настаяцель Свята-Пакроўскага храма, іерэй Дзмітрый Первій.

Перад прысутнымі выступіла кандыдат культуралогіі, аўтар кнігі “Праваслаўныя святыні Беларусі” Наталля Шчарбакова, кая наведала наш раён у межах праводзімага фестывалю-кірмашу “Кладезь”. З зацікаўленасцю слухалі прыёмныя бацькі расказ аб першых беларускіх епархіях і многіх святых нашага краю, аб цудадзейных іконах Беларусі. Пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена святыням і новамучанікам Бабруйскай епархіі.  Дэманстраваліся медыяпрэзентацыі, абразы святых.

Прыёмным бацькам былі ўручаны метадычкі з гульнямі для паляпшэння ў дзяцей эмацыянальнага настрою і пералікам рэкамендаваных для сямейнага прагляду праваслаўных мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.

Валерыя  ПЕТРУШКОВА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем