Темы

Дзеля атрымання высокіх прываг

Дзеля атрымання высокіх прываг

chigir-daglyadchykТрывалая кармавая база, адказнае стаўленне жывёлаводаў да даручанай справы дазволілі сельгасфіліялу сёлета за 9 месяцаў паставіць на Магілёўскі мясакамбінат 155 т мяса, што складае 187,9% да адпаведнага перыяду мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі жывёлы на адкорме складаюць 650 г. Рост аб’ёму прадукцыі дасягаецца яшчэ і дзякуючы таму, што ў гаспадарцы прымяняюцца тэхналагічныя мерапрыемствы, якія пры найменшых затратах дазваляюць атрымліваць найбольшую аддачу.

Вельмі важным у дасягненні выдатных вынікаў з’яўляецца захаванне аптымальнага рацыёну кармлення жывёлы. Зараз кармушкі напоўнены сенажом, сіласам, якія на кормараздатчыку “Хозяин” дастаўляюць механізатары Міхаіл Юхнавец і Ігар Куксік. Акрамя гэтага цёлкі і бычкі атрымліваюць камбікорм. Да таго ж, жывёлаводы імкнуцца захоўваць тэхналогію кармлення, бо без гэтага разлічваць на добрыя вытворчыя вынікі немагчыма.
Вялікая адказнасць па вытворчасці мяса ўскладзена на даглядчыкаў БРЖ Нямкоўскай жывёлагадоўчай фермы: і яны гэта добра разумеюць. Узначальвае невялікі, але зладжаны калектыў Мікалай Цыбульскі. Кожны імкнецца сваёй стараннай працай зрабіць усё магчымае не толькі дзеля паляпшэння ўласнага дабрабыту, але і эканамічнага стану гаспадаркі ў цэлым.
— З такімі людзьмі, як даглядчыкі Дзмітрый Савянкоў (на здымку) і Іван Гузялевіч, і працаваць лёгка, — падкрэсліў пры размове загадчык Мікалай Цыбульскі. — Ніводнага не трэба кантраляваць, бо адказнасць да выканання сваіх абавязкаў для іх — норма жыцця.
У гэтым мы пераканаліся, калі назіралі, як завіхаліся ў хлявах жывёлаводы. Паўсюдна было чыста, а дагледжаныя бычкі і цёлкі спакойна паядалі якасны корм.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

10 июня 2026
Читать новость
Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем