Темы

Дзеля паляпшэння якасных паказчыкаў

Дзеля паляпшэння  якасных паказчыкаў

chigir

Як паведамляла раённая газета, СГФ “Чыгірынка” прысу-джана 1-е месца па выніках абласнога спаборніцтва ў 2014 годзе сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) па вытворчасці і продажу дзяржаве малака.

Журналісты “раёнкі” добра ведаюць, што развіццю жывёлагадоўчай галіны ў сельгасарганізацыі надаюць першачарговую ўвагу. Не раз пераканаліся ў гэтым, наведваючы тутэйшыя малочнатаварныя фермы, гутарачы з кіраўніцтвам, спецыялістамі, работнікамі жывёлагадоўчых аб’ектаў. І, безумоўна, ведаючы паказчыкі, якія маюцца на рахунку сельгасфіліяла.
З мэтай нарошчвання пагалоўя грамадскага статка, павелічэння вытворчасці і паляпшэння якасці малака поўнасцю рэканструяваны хлявы Нямкоўскай і Чыгірынскай малочнатаварных ферм, пабудавана сучасная МТФ у в.Колбава, дзе вытворчасць якаснага малака ажыццяўляецца па новых тэхналогіях. Гэтыя захады прадпрымаюцца па ініцыятыве і пры актыўнай падтрымцы галаўнога прадпрыемства на чале з Аляксандрам Несцеравым і яго намеснікам па сельскай гаспадарцы Аляксандрам Саханенкам, якія перакананы, што ўкладанне немалых сродкаў у мадэрнізацыю, будаўніцтва новых аб’ектаў — гэта ў канчатковым выніку клопат аб людзях, паляпшэнні іх дабрабыту і якасці жыцця.

У тым, што ў сельгасарганізацыі ладзяцца справы ў жывёлагадоўлі, значная заслуга ўсяго калектыву. Як падкрэсліў у размове падчас нашага нядаўняга наведвання сельгасфіліяла яго дырэктар Ігар Кузняцоў, усе ў іх працуюць старанна, да выканання сваіх абавязкаў ставяцца з адказнасцю. І механізатары, і жывёлаводы разумеюць, што ад вынікаў іх працы залежаць і дабрабыт гаспадаркі, і іх уласны. Трэба адзначыць, што сярэднямесячная заработная плата па гаспадарцы за студзень-красавік складае 5 млн. 642 тыс. руб., а ў аператараў машыннага даення — ад 6,5 да 7,5 млн. руб. (адна з самых высокіх сярод іншых сельгасарганізацый раёна). Немалую долю ў прыведзеных лічбах складаюць усемагчымыя даплаты: за якасныя паказчыкі, высокую прадукцыйнасць працы, строгае захоўванне тэхналагічных патрабаванняў.
Зараз дойны статак у СГФ складае 700 кароў, ён сфарміраваны ў асноўным са сваіх цялушак, размешчаны на дзвюх малочнатаварных фермах: “Колбава” і “Чыгірынка”. Вы-творчыя паказчыкі на абедзвюх амаль аднолькавыя. Надой на карову ў гэтыя дні складае ў сярэднім па 16,3 кг малака ў суткі. Штодня на прыёмныя пункты паступае звыш 11 тон якаснай прадукцыі пры таварнасці 95,5%. Пераважная большасць малака прадаецца гатункам “экстра”.
—Дзякуючы наладжанаму камп’ютарнаму суправаджэнню вытворчасці прадукцыі, ёсць магчымасць пастаянна кантраляваць якасць малака кожнай жывёліны, — адзначыла пры размове галоўны заатэхнік Любоў Корзун. — Калі здараецца змяншэнне паказчыкаў пэўнай каровы, адразу ж прымаюцца канкрэтныя меры.
Рэнтабельнасць вытворчасці малака за 5 месяцаў склала 15,3%.
З адказнасцю ў гаспадарцы ставяцца да нарыхтоўкі кармоў, надаючы асаблівую ўвагу іх якасці. Бо перакананы: чым карову накорміш — тое і атрымаеш. У запасе — не распачатая сіласная яма на 1000 т, 300 т якаснага сена. Зараз на корм жывёле выкарыстоўваецца і зялёная маса.
Значную ўвагу надаюць племянной рабоце. Тут лічаць, што 100-працэнтнае штучнае асемяненне дае магчымасць у далейшым атрымліваць высокапрадуктыўных кароў.
З адказнасцю ставяцца жывёлаводы да атрымання здаровага маладняку, яго вырошчвання і захаванасці. Пасля расцёлу аператары машыннага даення на працягу месяца самі выпайваюць цялятак. Затым іх перадаюць на дарошчванне на МТФ “Чыгірынка”, дзе даглядчыкамі працуюць Тамара і Аляксандр Гаўрылавы. Дарэчы, у маі месяцы сярэднясутачныя прывагі кожнага гадаванца па іх групе склалі 800 г.
Як заўважыла Любоў Корзун, каб пазбегнуць хвароб і захаваць высокую прадуктыўнасць кароў, трэба строга захоў-ваць усе тэхналагічныя патрабаванні: забяспечваць правільнае і збалансаванае кармленне, своечасова праводзіць усе ветэрынарныя апрацоўкі.
Кіраўніцтва гаспадаркі важным момантам лічыць стварэнне неабходных умоў як на працоўных месцах, так і ў вырашэнні бытавых умоў. На фермах усе працэсы механізаваны, у хлявах устаноўлены і пастаянна працуюць вентылятары, абсталяваны пакоі для адпачынку, маюцца неабходныя бытавыя прыборы. У кожнага жывёлавода ёсць магчымасць прыняць душ, памыць спецвопратку ў пральнай машыне.
Спыняцца на дасягнутым у сельгасарганізацыі не збіраюцца: тут стараюцца адшукваць новыя рэзервы і ўкараняць іх у практыку, бо ўпэўнены, што новыя тэхналогіі – шлях у будучыню.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость