Темы

Дзеля высокіх ураджаяў сакавітай прадукцыі

Дзеля высокіх ураджаяў сакавітай прадукцыі

teplica

За вакном — зіма, лютаўскі сняжок, а на цяплічным камбінаце СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага радуе вока яркая зеляніна кустоў таматаў, агуркоў, цягнецца ўверх пер’е цыбулі. Усё гэта даглядаецца і песціцца клапатлівымі рукамі работнікаў цяпліц — новай, энергазберагальнай, плошчай 3,24 га і ранейшай — на 7 га.

Як адзначыла выконваючая абавязкі галоўнага тэхнолага Марыя Бяляўская, расада таматаў была высаджана ў пачатку снежня, першыя зборы сакавітай прадукцыі чакаюць к 20 сакавіка, а там, дзе выро-шчваюцца святлокультуры, — раней. Расада агуркоў заняла сваё месца ў цяпліцах з 17 снежня, збіраць першы ўраджай тут мяркуюць ужо чысла 20 лютага, якраз да Дня абаронцаў Айчыны.
У новай цяпліцы, нагадала Марыя Бяляўская, праца ажыццяўляецца брыгадным метадам: тут шчыруюць 8 брыгад па 3 чалавекі, на кожную брыгаду — па 36 сотак плошчаў. Старую цяпліцу абслугоўваюць больш сотні чалавек, з іх — 80 агароднінаводаў плюс работнікі па падачы харчавання раслінам, апрацоўцы ад шкоднікаў і хвароб… Так што, аб’ём работ значны, улічваючы агульную нацэленасць на атрыманне больш высокіх ураджаяў.
Калі зайшла размова аб гатунках агародніннай прадукцыі, тут паведамілі, што сярод таматаў перавалодваюць “тарэра” і “грудэна”. Папулярны сярод спажыўцоў і “комэт” кісцевы. Зараз у цяплічнікаў на выпрабаванні новы гатунак таматаў “лагуна”: час пакажа, чаго ён варты.

Як ужо адзначалася, і раённая газета паведамляла аб гэтым раней, на цяплічным камбінаце практыкуюць вырошчванне святлокультуры тамату, прымяняюць дасветку, выкарыстоўваючы электраэнергію, якую атрымліваюць дзякуючы рабоце біягазавай устаноўкі, што дае больш высокія рэзультаты па ўраджайнасці. Калі за мінулы год у новай цяпліцы было атрымана ў сярэднім па 52,8 кг таматаў на квадратны метр, у старой — 42 кг, то святлокультура дала па 61,6 кг.
З агуркоў добра зарэкамендаваў сябе сорт “яні” — гэта доўгаплодны салатны агурок. Увогуле гэтай прадукцыі летась было атрымана па 46 кг на квадратны метр за два абароты: са студзеня па ліпень і з ліпеня па кастрычнік.
Штогод з сакавіка па лістапад спажыўцы атрымліваюць смачную агароднінную прадукцыю з рассветаўскага цяплічнага камбіната, і, трэба адзначыць, яна карыстаецца вялікім попытам.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем