Темы

«Дзеля хлеба на стале — смачнага, духмянага!»

«Дзеля  хлеба на стале —  смачнага, духмянага!»

dozgali devchata

У мінулую суботу на свежай сцярні адной з ніў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, па-святочнаму расквечанай флагамі, было ўрачыста адзначана самае важнае сялянскае свята — “Дажынкі”. Хлебаробы, за гадзіну дагэтуль яшчэ сядзеўшыя за штурваламі камбайнаў, дамалочваючы апошнія гектары збожжавых, а таксама вадзіцелі, спецыялісты — усе, хто меў дачыненне да жніва, выстраіліся на такіх знаёмых і родных для ўсіх палетках. Стомленыя, але вельмі задаволеныя: каравай сёлета атрымаўся важкім!

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена бясспрэчным лідарам жніва — старшаму камбайнеру Івану Кавалеўскаму і вадзіцелю Віктару Маковічу.
Са знамянальнай падзеяй — завяршэннем уборкі збожжавых — павіншаваў прысутных, а ў іх асобе ўвесь працоўны калектыў, старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель. Ён падкрэсліў, што сёлетні багаты ўраджай — заслуга многіх: тых, хто араў глебу, сеяў, уносіў угнаенні, апрацоўваў палі ядахімікатамі і, зразумела, хто з раніцы да позняга вечара ўбіраў хлеб. І самае галоўнае, ён быў убраны своечасова і без страт!
Аляксандр Багель прывёў зусім свежыя, падсумаваныя і выведзеныя напярэдадні ўрачыстасці лічбы: па выніках жніва-2014 рассветаўцы атрымалі 17845,5 тоны збожжа пры ўраджайнасці 50,6 ц/га (леташні намалот склаў 14183 тоны). Рапсу намалочана 2972 тоны, у гаспадарцы мяркуюць дасягнуць паказчыка ў 3 тыс. тон з улікам застаўшагася ўчастка ў 20 га, які будзе ўбраны крыху пазней.
Старшыня адзначыў, што ўсе дастойна, адказна адпрацавалі на жніве і назваў тых, хто вылучыўся па паказчыках: сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў першае месца — у экіпажа на чале са старшым камбайнерам Іванам Кавалеўскім, які намалаціў 2294,3 т, другое месца — у Аляксандра Бяляўскага — 2277 т, трэцяе — у Мікалая Белакурскага — 2230 т. Сярод камбайнераў “Рассвета” ўсе — тысячнікі, намалот у 2 тысячы тон пераадолелі, акрамя названых вышэй, Віктар Віліўчанка і Валерый Піскуноў, крыху недабраў да гэтай лічбы з прычыны паломкі тэхнікі вопытны хлебароб, ветэран гаспадаркі Іван Салановіч.
Сярод вадзіцеляў першае месца ва ўпартай барацьбе заваяваў малады рассветавец Віктар Маковіч: ён перавёз 3045 т збожжа, на другім месцы — Аляксандр Бабіч — 2963 т, на трэцім — ветэран калектыву Генадзь Гукаў — 2819 т.
Не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці не менш важныя ўдзельнікі ўборачнай кампаніі — аператары зернесушыльнай гаспадаркі, у якіх у гэты час яшчэ шмат работы па дапрацоўцы збожжа.
Аляксандр Багель з нізкім паклонам шчыра падзякаваў усім, хто прымаў удзел ва ўборцы хлеба: і тым, хто непасрэдна ўбіраў яго на полі, і спецыялістам на чале з першым намеснікам старшыні гаспадаркі Аляксандрам Жылінскім, і намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Наталлі Шапавалавай, і тым, хто забяспечваў харчаванне ўдзельнікаў жніва, і яго пажарную бяспеку…
Аляксандр Іванавіч з упэўненасцю адзначыў, што працоўнаму калектыву “Рассвета” па сілах вырашэнне любых задач, і яшчэ не раз на яго рахунку будуць працоўныя перамогі!
Старшыні быў уручаны святочны каравай ураджаю 2014 года, а ён выказаў пажаданне, каб рассветаўскі каравай з кожным годам станавіўся ўсё больш важкім.
З “Дажынкамі” павіншавалі прысутных першы намеснік старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Жылінскі, лепшы старшы камбайнер Іван Кавалеўскі.
Работнікі раённага Дома культуры падарылі ўсім свае задушэўныя песні, і раптам на нейкай чарговай ноце на выпаленыя сонцам палеткі з небасхілу літаральна хлынуў шчодры цёплы дождж. Гавораць, што дождж — добрая прыкмета. Так што, у рассветаўцаў наперадзе сапраўды новыя працоўныя перамогі!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: духмяны каравай новага ўраджаю — старшыні СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Аляксандру Багелю; «Дажынкі» — важная падзея!

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЕСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость