Темы

Дзяржаўная ўзнагарода — за добрасумленную і плённую працу

Дзяржаўная ўзнагарода —  за добрасумленную і плённую працу

_MG_1645

Для аператара машыннага даення 1-га класа з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага  Валянціны Клімовіч летнія месяцы — самыя насычаныя  па-дзеямі, якія пакідаюць у яе сэрцы прыемныя ўспаміны. Дарэчы, мінулы год для жанчыны азнаменаваны юбілейнымі датамі: яна адзначыла свой 55-гадовы юбілей і 70-годдзе ўтварэння роднай гаспадаркі. Гаспадаркі, у якой Валянціна Леанідаўна на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў назапашвае вопыт, павышае сваё прафесійнае майстэрства, дзеліцца з іншымі працаўнікамі сакрэтамі дасягнення высокіх паказчыкаў у даручанай справе, заваявала аўтарытэт і павагу ў кіраўніцтва і калег па жывёлагадоўчым цэху.

А сёлета напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — прадстаўніца Кіраўшчыны ў ліку іншых перадавікоў розных галін вытворчасці з рук Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі атрымала ордэн Пашаны. Яе старанная праца раней была адзначана медалём “За працоўныя заслугі”.
У той жа дзень супрацоўнікі рэдакцыі сустрэліся з Валянцінай Леанідаўнай, павіншавалі з атрыманнем заслужанай узнагароды і папрасілі яе падзяліцца ўражаннямі.
Як адзначыла жанчына, гэта быў вельмі яркі і запамінальны дзень у яе жыцці. Нягледзячы на тое, што высокую ўзнагароду атрымлівала не першы раз, усё роўна адчувалася трапятанне ў сэрцы, і, разам з тым, задавальненне: яе старанная праца ацэньваецца па заслугах!
На ўсё жыццё застануцца ў яе памяці віншаванні Кіраўніка дзяржавы, які таксама пажадаў усім, каб іх высокія дзяржаўныя ўзнагароды паслужылі выдатным стымулам для далейшай паспяховай дзейнасці дзеля дабрабыту беларускага народа.
А падставы для гэтага маюцца: Валянціна Леа-нідаўна працуе на новай ферме, якая ўступіла ў строй дзеючых на Валосавіцкім малочнатаварным комплексе ў снежні 2013 года. У межах выканання даручэння Прэзідэнта краіны былі пабудаваны 2 хлявы і даільны малочны блок па навейшых тэхналогіях. Для працы і адпачынку жывёлаводаў тут створаны належныя ўмовы.
Вопытная даярка працуе разам з Таццянай Недасекінай: у іх групе 450 высокапрадуктыўных кароў. Зараз ад кожнай з іх аператары надойваюць у сярэднім па 20 кг у суткі, надой на рагулю за студзень — май склаў па 2994 кг. Дасягаць такіх вынікаў дазваляюць трывалая кармавая база, адказныя адносіны жывёлаводаў да даручанай справы.
Валянціна Клімовіч — чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі: звыш трох дзесяцігоддзяў яна з’яўляецца нязменным прафгрупоргам. Жанчыне ўласцівы арганізатарскія здольнасці, дзякуючы якім, а таксама такім рысам яе характару, як дабрыня, спагада, станоўча вырашаюцца многія надзённыя праблемы, якія надараюцца з яе калегамі па цэху.
Паважаюць Валянціну Леанідаўну і аднавяскоўцы за яе адкрытае сэрца, добрыя ўчынкі. Калі патрэбна, заўсёды прыдзе на выручку, падтрымае і словам, і справай. Жанчына ніколі не пройдзе міма фактаў безгаспадарчасці, вядзе барацьбу з аматарамі спіртных напояў.
У перадавой даяркі — надзейны тыл: муж Васіль Пятровіч дапамагае спраўляцца з хатнімі справамі, бо разумее, што яго Валянціне трэба тры разы на дні падаіць грамадскі статак, а першая дойка пачынаецца з 6 гадзін раніцы. Добрыя памочнікі ў бацькоў іх дзве дачкі, двое зяцёў, якія жывуць у Бабруйску і вельмі часта прыязджаюць у родны дом. Радуюць бабулю з дзядулям трое ўнукаў.
Менавіта члены сям’і першымі патэлефанавалі Валянціне Леанідаўне і павіншавалі з атрыманнем высокай узнагароды. Муж, дзеці, унукі перакананы, што яна гэта заслужыла: ўпэўнена, мэтанакіравана ідзе па сцежцы, якую выбрала 35 гадоў таму. Працуе з душой, адказна, з кожным годам дабіваецца новых вяршынь, а яе вынікі — важкі ўклад у агульныя поспехі калектыву роднай гаспадаркі.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В районе

Криминальная хроника: молчать нельзя… реагировать

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Почему я делаю прививку от гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Прививочная кампания против гриппа

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

15 октября состоится заседание комиссии по координации по содействию занятости населения

13 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

16 октября прямую телефонную линию проведет Ирина Александровна Петровская

13 октября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые ветераны и работники сферы культуры Кировского района!

11 октября 2026
Читать новость