Темы

“Фестываль дружбы — за мір і згоду без межаў!”

“Фестываль дружбы —  за мір і згоду без межаў!”

_MG_1220_MG_0511 _MG_0544 _MG_0600 _MG_0609 _MG_0627 _MG_0633 _MG_0681 _MG_0692 _MG_0754 _MG_0766 _MG_0820 _MG_0836 _MG_1162 _MG_1154 _MG_1130 _MG_1091 _MG_1014_1 _MG_1003_1_MG_0968_1 У межах Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы”, які ў 13-ты раз гасцінна прымаў суседні Бабруйск, адбыўся запамінальны, маляўнічы канцэрт на сцэне Кіраўскага раённага Дома культуры. Сюды завіталі два самабытныя мастацкія калектывы з далёкага замежжа: Кіпра — танцавальная група “Арак” і Славакіі — фальклорны калектыў “Таплан”.
Сустрэча аказалася для кіраўчан вельмі пазнавальнай у плане спасціжэння традыцый і абрадаў гэтых народаў, увасобленых у касцюмах і кампазіцыях. Спакойныя, паважныя і ў той жа час запальныя і гарачыя ў сцэнах з трукавымі элементамі пасланцы Кіпра, і вясёлыя, заўзятыя славакі, якія весела танчылі пад акампанемент і песні інструментальнай групы.

Гледачы, сярод якіх былі запрошаныя на вечар ветэраны вайны і працы, адорвалі гасцей шчодрымі апладысментамі. За творчасць і талент, дастаўленыя кіраўчанам прыемныя хвіліны артыстаў напрыканцы канцэрта падзякавала намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава і ўручыла на памяць сувеніры.
Па водгуках гасцей, з якімі мы размаўлялі з дапамогай перакладчыкаў, ім вельмі падабаецца на гасціннай беларускай зямлі. А кіраўнік кіпрскага “Арака” адзначыў, што калісьці быў на “Вянку дружбы” ў Бабруйску ў саставе танцавальнага калектыву, а зараз прыехаў ужо як кіраўнік групы. Высокімі эпітэтамі ён ахарактарызаваў прыгажосць беларускіх дзяўчат.

А ў наступны дзень у Лядовым палацы “Бабруйск-Арэна” адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Народов много — дружба одна, планета Земля — большая страна!»: гэтае відовішчнае дзейства пашчасціла назіраць і журналістам “Кіраўца”, як і прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, у ходзе якой кіраўнікі творчых дэлегацый прадставілі свае калектывы і выканаўцаў. Сёлета іх 29 з 18 краін. Упершыню да “Вянка дружбы” далучыліся прадстаўнікі чатырох краін амерыканскага кантынента: ЗША, Кубы, Мексікі, Калумбіі, а таксама з Канарскіх астравоў і ўжо знаёмы нам калектыў з Кіпра.
Сёлета ўсе дэлегацыі прыехалі ў Бабруйск з уласнымі вянкамі, прыняўшы ўдзел у конкурсе “Вянок як сімвал фестывалю — у падарунак фестывалю!”. А артысты з Кубы паведамілі, што плануюць у сябе правесці конкурс вянкоў, каб у наступным годзе лепшы з іх прывезці на чарговы “Вянок дружбы”. Многія ўдзельнікі адзначалі, што на беларускай зямлі адчуваюць сябе, як дома. Прадстаўнікі з расійскага Нара-Фамінска ў гэты раз прывезлі пабрацімам з Бабруйска лялькі-абярэгі. Госці з Турцыі прызналіся, што іх захлынула мора пазітыўных эмоцый. А ўсе разам госці сцвярджалі: для культурных зносін, дружбы граніц не існуе!
Цэлае суквецце талентаў зноў сабраў “Вянок дружбы”, на некалькі дзён звязаўшы еўрапейскі, азіяцкі, амерыканскі і афрыканскі кантыненты. Гэта быў яшчэ адзін крок на шляху збліжэння народаў розных краін у імя дружбы і міру на зямлі.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем