Темы

Формула поспеху

Формула поспеху

petr

Сялянская праца не  церпіць бяздзейнасці, не ведае перапынкаў, мяняецца толькі характар работ у залежнасці ад сезону. І, здаецца, толькі ўчора плугі ўздымалі  глебу, рыхтуючы поле  пад веснавую сяўбу, а ўжо сабраны і  пакладзены ў засекі ўраджай. І за  кожным паспяховым заканчэннем цыкла работ стаіць  чалавек: працавіты, адказны, сумленны.
Напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў мы сустрэліся і мелі гутарку з адным з лідараў сёлетняга жніва, пераможцам штогадовага раённага працоўнага спаборніцтва камбайнерам СВК “Калгас “Ніва” Аляксандрам Петранковым, для якого сёлетні год асабліва адметны:  за высокія працоўныя дасягненні ён удастоены ордэна Пашаны.Родам Аляксандр Сяргеевіч з вёскі Барсукі. Пасля заканчэння школы паступіў і паспяхова скончыў Бабруйскае СПТВ      № 8, атрымаўшы спецыяльнасць трактарыста-машыніста меліярацыйных работ. Пасля, як і належыць сапраўднаму мужчыне, адслужыў у арміі, уракетных войсках. Праходзіла служба ў Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і яшчэ там, удалечыні ад родных Барсукоў, цвёрда ведаў, што абавязкова вернецца дадому і менавіта там будзе жыць і працаваць.
Так і атрымалася: у 1981 годзе пасля дэмабілізацыі Аляксандр Петранкоў уладкаваўся ў тагачасны калгас імя Куйбышава, зараз —  СВК “Калгас “Ніва”, дзе і па сённяшні дзень паспяхова працуе. Тут жа, у роднай вёсцы, ён сустрэў сваю другую палавінку — жонку Ірыну. У шчаслівым шлюбе нарадзіліся і выраслі дзве дачкі Петранковых.
Гаспадар у доме,  перадавы працаўнік у сельгаскааператыве Аляксандр Петранкоў паспяхова спраўляецца  з усімі ўскладзенымі на яго абавязкамі, дамашняй і вытворчай работай. А ўсё таму, што такія рысы характару, як добрасумленнасць, адказнасць, любоў да працы, былі прывіты з маленства: Аляксандр Сяргеевіч гадаваўся ў мнагадзетнай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ васьмёра  братоў і сясцёр расло.
—Маці працавала свінаркай у гэтым жа калгасе і заўсёды была ў шэрагу перадавых работнікаў. А бацька — спачатку брыгадзірам, а як сям’я дзецьмі яшчэ больш папоўнілася, пайшоў пастухом працаваць, — узгадвае Аляксандр Петранкоў, і дадае з добрай і шчырай усмешкай: — Яны ў мяне, як у той кінастужцы “Свінарка і пастух”!
Механізатарская справа, як вядома, патрабуе цярплівасці, значнай долі майстэрства, настойлівасці, а яшчэ — добрай фізічнай формы, бо кіраваць такой вялізнай і разумнай тэхнікай няпроста. І менавіта на  механізатарскія плечы ў наш тэхнічны час ускладзены ўвесь груз і адказнасць за выкананне  значных аб’ёмаў  палявых работ. Таму сумленная праца кожнага — залог агульнага поспеху.
А аб тым, наколькі плённа ўмее працаваць Аляксандр Петранкоў, сведчаць ягоныя ўзнагароды, у ліку якіх  ордэн Пашаны, медаль “За працоўныя заслугі”, якой быў    узнагароджаны ў 2004 годзе, шматлікія Ганаровыя граматы і падзякі, а таксама той факт, што перадавы механізатар выбіраўся дэлегатам ад нашага раёна на трэці Усебеларускі народны сход.
Праца на зямлі  патрабуе прыкладання сіл і ведаў. Механізатары ў полі ад расы да расы, гэта значыць, з самай раніцы і да заходу сонца. У спрыяльнае надвор’е камбайнеры не дапускаюць ні мінуты прастояў збожжаўборачных агрэгатаў. Жніво  — справа хоць і звыклая, але кожны раз патрабуе поўнай аддачы, напружання сіл, строгай выканальніцкай дысцыпліны. Як справядліва заўважыў Аляксандр Петранкоў, вырасціць дастойны ўраджай — палова клопатаў, бо вырашчанае трэба своечасова і без страт сабраць, зберагчы кожнае зернейка. Невыпадкова, што аб працы механізатараў мяркуюць па канчатковых выніках. А яны залежаць ад зладжанасці работы ўсёй каманды: у адзіночку бітвы за ўраджай не выйграць! На думку Аляксандра Петранкова неабходна ўлічваць мноства фактараў: правільнасць пастаўленай кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства задачы, прафесійнае майстэрства работнікаў, ну, і вядома ж, сучасную тэх-ніку, якая не толькі значна аблегчыла працу механізатараў, але і дазволіла  нарошчваць тэмпы і аб’ёмы  работ.
А калектыў у СВК “Калгас “Ніва”, як адзначыў у размове Аляксандр Петранкоў,  дружны і згуртаваны. На сваім месцы кіраўніцтва і спецыялісты, якія накіроўваюць агульныя намаганні сяльчан на выкананне  пастаўленых задач. Вельмі важны той факт, што ў гаспадарцы поплеч з вопытнымі механізатарамі і вадзіцелямі шчыруе моладзь, якая пераймае лепшыя працоўныя традыцыі старэйшага пакалення, дастойна нясе хлебаробскую вахту, уносячы свой уклад у агульную скарбонку калектыву.
— Дзякуючы аператыўнасці і ўмелай арганізацыі працоўнага часу, можна дабіцца неблагіх вынікаў. А хочаш зарабіць, то не спадзявайся на салодкі сон да позняй раніцы. Для забеспячэння бесперабойнай працы ўсяго сельскагаспадарчага канвеера кіраўніцтвам прадпрымаюцца ўсе неабходныя меры ад назапашвання  насення, угнаенняў і паліва,  да ажыццяўлення дзейснага кантролю за станам тэхнікі, выкананнем  усіх тэхналагічных прыёмаў, забеспячэння спецвопраткай работнікаў, арганізацыі для іх гарачага харчавання прама ў полі. Формула поспеху ў нас простая: чым больш і якасна  зрабіў, тым больш зарабіў! – завяршыў размову Аляксандр Петранкоў.
Анастасія БЕГУНОВІЧ.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость