Темы

Галіна Дубовік: сямейнае шчасце ў нашых руках

Галіна Дубовік: сямейнае шчасце ў нашых руках

_MG_06112

Кожны чалавек жадае, каб яго сямейнае жыццё было шчаслівым і напоўненым цеплынёй і каханнем. Але што гэта значыць? Найбольш простая прыкмета сямейнага шчасця – калі хочацца вяртацца дадому, калі ў сям’і ты знаходзіш разуменне і падтрымку, адчуваеш сапраўдную радасць. Менавіта так лічаць Андрэй і Галіна Дубовікі з Кіраўска, якія выхоўваюць траіх дзяцей. Галава сям’і працуе вадзіцелем УКП “Жылкамгас”, а яго жонка — фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы — зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці. 

 

Гісторыя іх кахання пачалася 16 гадоў таму, калі яны пазнаёміліся на вяселлі агульных сяброў. Маладыя пакахалі адзін аднаго, як гаворыцца, з першага позірку. Праз хуткі час яны згулялі вяселле.
Зараз іх старэйшаму сыну Максіму 14 гадоў, Арцёму – 6, а малодшаму Кірылу ў канцы мая споўніцца годзік. Максім вучыцца ў 8 класе гімназіі, яму, як прызнаўся ў размове, асабліва лёгка даюцца англійская мова і матыматыка. Хлопчык удзельнічае ў раённых алімпіядах па гэтых прадметах, і заўсёды ў тройцы лідараў. Таксама любіць займацца спортам. Для брата Арцёма ён–прыклад для пераймання. Гле-дзячы на Максіма, Арцём таксама цягнецца да навук, а яшчэ займаецца харэаграфіяй. Браты з задавальненнем дапамагаюць бацькам па хатняй гаспадарцы, прыглядаюць за малодшым брацікам.
Дарэчы, у гэтай сям’і ўсё робяць разам: і працуюць, і адпачываюць. Галіна кажа, што яе муж Андрэй ніколі не сядзіць склаўшы рукі, толькі гатаваць яму не вельмі падабаецца. Аднойчы адбыўся такі выпадак. Арцём быў яшчэ малы, і Галіна пайшла з ім па сваіх справах, затрымалася. А ў планах гаспадыні было ў той дзень закатаць агуркі, таму яна патэлефанавала мужу і па-прасіла яго падрыхтаваць слоікі, памыць агуркі. Калі, нарэшце, стомленая жанчына вярнулася з малым дамоў, са здзіўленнем убачыла, што Андрэй амаль скончыў закатваць агародніну. Гэты выпадак у чарговы раз пацвердзіў, як шкадуе і кахае муж жонку.
Сям’я Дубовік вельмі любіць разам падарожнічаць. Кожны год дзеці з нецярпеннем чакаюць лета, каб зноў паехаць куды-небудзь. Вельмі запомніліся хлопцам паездкі ў Балгарыю і Крым. Галіна адзначыла, што нават не ўяўляе адпачынку без сваёй дружнай і згуртаванай сям’і. Усё жыццё бацькоў напоўнена клопатам аб дзецях і сумесным баўленнем часу.
На пытанне, хто гаспадар у іх вялікай сям’і, жанчына, не задумваючыся, адказала: “Канешне, Андрэй! Муж – гэта галоўная апора ў жыцці.” Але ж нікому не дае сумаваць менавіта сама Га-ліна. Яна заўсёды што-небудзь прыдумвае, і яе ідэі з задавальненнем пад-трымліваюць астатнія члены сям’і. Аднойчы яна прапанавала правесці хатнюю фотасесію пад назвай «Бірузовы настрой». Усе апрануліся ў адной каляровай гаме і адправіліся ў парк фатаграфавацца.
Вялікая сям’я патрабуе пэўнага рэжыму дня. Раніца пачынаецца з зарадкі, за кожным размеркаваны свае абавязкі. Напрыклад, адзін заўсёды выносіць смецце, другі – абірае бульбу і падмятае падлогу. Такая сістэма вельмі дапамагае Галіне ў бытавых пытаннях. Да гэтага прыйшлі не адразу, з года ў год прывіваліся ў сям’і здаровыя звычкі.
У дружным і вялікім сямействе Дубовікаў ніхто не ведае, што такое сум, адзіноцтва і гультайства. На пытанне, у чым сакрэт сямейнага шчасця, Галіна заўважыла, што няма ніякага сакрэта, галоўнае – гэта кахаць і шанаваць адзін аднаго, не крычаць і не даказваць сваю правату, трэба ўмець згладжваць вострыя вуглы размовамі. А яшчэ, кажа жанчына, ніколі не трэба сумаваць. Не заўсёды ўсё даецца лёгка, але ж аптымізм, добры настрой і вера ў лепшае дапамагаюць пераадольваць усе цяжкасці.
Пасля з’яўлення трэцяга сына адчуваецца падтрымка дзяржавы. Галіна пад-крэсліла, што на іх рахунак у банку ўжо залічаны сродкі сямейнага капіталу, якія можна выкарыстоўваць, калі малодшаму дзіцяці споўніцца 18 год, і нават раней, напрыклад, на іх навучанне. Таксама зменшана аплата за дзіцячы садок і харчаванне ў школе, па льготных тарыфах аплачваюцца жыллёва-камунальныя паслугі, аказваецца іншая дапамога.
Андрэй і Галіна ніколі не пашкадавалі, што ў іх вялікая сям’я. Дзеці надаюць упэўненнасці ў жыцці, ёсць дзеля каго жыць і працаваць.
Ірына БАБІЧ.

Последние новости

Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость