Темы

Галоўная каштоўнасць — людзі

Галоўная каштоўнасць — людзі

prenz1_MG_09462Уборка вырашчанага ўраджаю збожжа ў СВК ”Калгас “Ніва” з кожным днём набірае абароты, хлебаробы працуюць адказна, выкарыстоўваючы кожную пагодную хвіліну. Для гэтага маюцца важкія падставы — сёлетняя ўра-джайнасць (у сярэднім кожны гектар дае па 36 ц, а азімыя пшаніца і трыцікале — да 45 ц) значна вышэй, чым летась. У сувязі з гэтым у сяльчан і настрой выдатны, улічваючы і тое, што ад канчатковых вынікаў у многім залежыць іх заробак.  

Значныя пасяўныя плошчы, а гэта 1900 га, не даюць механізатарам магчымасці расслабляцца. Аддаленасць палеткаў ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі нацэльвае на тое, каб эканамічна выкарыстоўваць збожжаўборачную тэхніку і зернесушыльную гаспадарку. Што-дзень агаворваюцца ўчасткі для жніва з тым, каб максімальна загружаць сушылку. Іх у гаспадарцы дзве — на прыродным газе і саломе. Улічваючы той факт, што “блакітнае паліва” нятаннае, перавага аддаецца мясцоваму віду.
Уносяць свае адмоўныя карэктывы і дажджы, што часам прымушае хлебаробаў чакаць, пакуль збажына абветрыцца. А ўжо калі камбайнеры прыступаюць да справы, прыемна назіраць за зладжанасцю работы іх сталёвых машын. Бункеры энерганасычанай тэхнікі хутка напаўняюцца збожжам, затым яно, пераліваючыся на сонцы, выгружаецца ў кузавы аўтамабіляў, а вадзіцелі шпарка адвозяць яго на дапрацоўку.
Дзень за днём засекі гаспадаркі запаўняюцца ачышчаным насенным матэрыялам, а аўтатранспарт камбіната хлебапрадуктаў дастаўляе збожжа на прыёмныя пункты. Дарэчы, больш паловы дзяржзаказу ніваўцы ўжо выканалі.
У размове з намеснікам старшыні гаспадаркі Аляксеем Ланкуцем, галоўным аграномам Аляксеем Семашкевічам адчувалася ўпэўненасць у тым, што ўборачная кампанія будзе праведзена своечасова. Гэтаму, па іх словах, садзейнічае адказная падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі, распрацаваныя ўмовы аплаты працы і працоўнага спаборніцтва, забеспячэнне спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачым харчаваннем. А самае галоўнае — стараннасць і адказнасць усіх удзельнікаў жніва. Яны разумеюць, што вянец іх напружанай працы — хлеб, які трэба сабраць без страт.
З пачатку ўборкі лідарам з’яўляецца экіпаж у саставе Дзмітрыя Прэнза і Уладзіміра Лебедзева, “на пяткі” ім наступаюць Рыгор Асташоў з Яўгенам Манько. На адвозцы збожжа ад камбайнаў лепшы вынік у Васіля Марозава, які працуе на аўтамабілі МАЗ-555142, а таксама Леаніда Сямёнава — ён паказвае найлепшы рэзультат сярод вадзіцеляў сельгасарганізацый раёна, занятых на перавозцы на ГАЗ-35071.
Адной з важных складаемых паспяховага правядзення ўборачных работ у гаспадарцы лічаць тое, што ў дуэце з вопытнымі хлебаробамі працуюць маладыя: ім ёсць з каго браць прыклад, у каго пераймаць навыкі, а запалу і энергіі ім не займаць, чым радуюць сваіх старэйшых калег.
…На хлебнай ніве сельгасарганізацыі нібы ў пчаліным вуллі: усе ўчасткі ўборачнай кампаніі задзейнічаны, яны нагадваюць адзіны ланцуг, у якім практычна кожнаму сяльчаніну знаходзіцца справа.
Паралельна са жнівом вядуцца іншыя палявыя работы з тым, каб своечасова, згодна тэхналагічных патрабаванняў правесці восеньскую сяўбу.
Таццяна БАРАДЗІНА.
На здымках: лідары сёлетняга жніва Дзмітрый Прэнз і Уладзімір Лебедзеў; перадавы вадзіцель Васіль Марозаў.

Последние новости

Актуально

В Кировском район состоялось открытие обновлённого памятника жертвам Великой Отечественной войны

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 28 сентября стартует ярмарка вакансий для пожилых и инвалидов в Кировске

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители и гости Кировского района!

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые земляки! Поздравляем вас с Днём народного единства!

17 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Правила цифровой безопасности Следственного комитета

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Мотодвижение на особом контроле ГАИ

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем