Темы

Галоўны клопат – кармавыя запасы

Галоўны клопат – кармавыя запасы

З кожным днём тэмпы палявых работ у сельгасарганізацых раёна толькі павялічваюцца: сянажныя траншэі напаўняюцца духмянай зялёнай масай, цукровыя буракі, раскінуўшы лапушыстыя лісты, набіраюць вагу, царыца палёў – своечасова падкормленая і апрацаваная, імкнецца ўвысь. Не адвесці вачэй і ад хлебных палеткаў, дзе стаяць моцныя расліны з налітымі зярняткамі каласамі.

Радуюцца важкаму ўраджаю збожжавых вадзіцель Аляксей Шыбкоў, старшы камбайнер Яўген Максімаў і камбайнер Аляксей Хвясько.
З кагорты вопытных механізатараў – Канстанцін Калаткоў.
Механізатары Алег Бычкоў і Міхаіл Куліновіч.
Галоўны аграном Андрэй Голубеў задаволены травастоем.

У мінулую сераду журналісты раёнкі наведаліся ў ААТ “Дабаснянскае”, дзе мелі магчымасць назіраць за ходам палявых работ на мясцовых палях. Галоўны клопат дабаснянцаў на дадзеным этапе – нарыхтоўка кармоў. Варта адзначыць, што сёлета працаўнікі сельгаставарыства – у лідарах раённага спаборніцтва, дэманструючы зладжанасць і высокую арганізаванасць пры правядзенні корманарыхтоўкі. У такім выпадку і вынік не прымушае сябе чакаць: на ўмоўную галаву жывёлы тут ужо маюць больш за 18 ц.к.адз., і гэта пры тым, што работы яшчэ ў самым разгары. Дарэчы, у апошнія гады дабаснянцы рыхтуюць кармы з трывалым запасам: хапае і для ўласнага грамадскага статка, і для рэалізацыі лішкаў.
Першым аб’ектам наведвання сталі палеткі, дзе густой сцяной стаяла гароха-аўсяная сумесь. Пакуль чакалі кормакамбайн, які мільгаў удалечыні, мелі магчымасць палюбавацца травамі: расліны гароха “вымахалі” больш метра ў вышыню, а авёс “развесіў” моцныя мяцёлкі з зярнятамі. Галоўны аграном Андрэй Голубеў не без гонару паказваў гэтае поле: маўляў, за гады сваёй работы такі травастой яны вырасцілі, мабыць, упершыню. Згадзіўся з ім і камбайнер Канстанцін Калаткоў, які на КВК-800 задзейнічаны на змяльчэнні зялёнай масы. Сапраўды, літаральна некалькі дзясяткаў метраў руху кормакамбайна, і трактар, прычэп якога напоўнены духмянай зялёнай масай, імчыць да месца складзіравання і закладкі кармоў.
Па словах Андрэя Голубева, травы сёлета на ўсіх палетках радуюць. Расліны былі своечасова падкормлены і падсеяны, і ў большасці сваёй увесь травастой – 1-2-летні, акрамя люцэрны. Гэтая культура пры правільным доглядзе здольная за сезон даваць па 5-6 ураджаяў зеляніны, прычым выкарыстоўваць яе для нарыхтоўкі кармоў можна да 7 год без перасеву, адзначыў галоўны аграном.
На падборы і змяльчэнні траў шчыруе на УЭС і Міхаіл Куліновіч. Адказныя і добрасумленныя механізатары не прыпыняюць сваіх сталёвых коней літаральна ні на хвіліну, адзіны перапынак – калі прывозяць на палеткі абеды.
Важны ланцужок у корманарыхтоўчай кампаніі – працаўнікі, занятыя на адвозцы траў ад камбайнаў. На гэтых работах задзейнічаны зараз Сяргей Сямёнаў, Вадзім Ганчароў, Станіслаў Хвясько, Алег Бычкоў, у найбольш гарачы перыяд былі таксама заняты на МАЗах Яўген Кавалёў і Аляксей Шыбкоў, на ГАЗ-53 – Мікалай Асташоў. Алег Сосаў паралельна з адвозкай зялёнай масы шчыраваў на ўборцы свірэпіцы. Дарэчы, з 50 га гэтай культуры тут атрымалі 132 т насення (у бункернай вазе).
Забяспечваюць хуткі ход нарыхтоўкі кармоў і механізатары, якія займаюцца скошваннем траў: Уладзімір Казлоўскі і Віктар Галомзік, на іх рахунку – больш за 1500 га. На зграбанні і варушэнні масы працуе Рыгор Шэлегаў, дагэтуль шчыраваў на агрэгаце з граблямі Канстанцін Бязумаў, які апрацаваў больш за 1000 га.
Частка зялёнай масы ідзе на падкормку для грамадскага статка, астатняе – на закладку ў сянажныя траншэі, а пры спрыяльным навор’і – на сена, якое з дапамогай прэс-падборшчыкаў, якімі кіравалі Рыгор Шэлегаў і Віталь Палякоў, скручвалася ў рулоны. Кармавы запас дабаснянцаў па стане на 9 ліпеня складаў больш за 10000 т сенажу і 400 т сена.
Нарыхтававаць кармы – адна справа, лічаць спецыялісты сельгаставарыства, важна правільна правесці іх закладку, трамбоўку, забяспечыць належнае захоўванне, каб прадстаячы зімова-стойлавы перыяд грамадскага статка прайшоў зладжана. Таму належная ўвага – сянажным траншэям. За якасць закладкі сенажу адказ­ваюць ветспецыялісты: право­дзіцца вымярэнне тэмпературы масы, кантралюецца трамбоўка, як найбольш важны этап у гэтым працэсе. Мабыць, таму работы на трамбоўцы даверылі самым адказным і вопытным механізатарам – Аляксандру Ясянецкаму і Івану Зубаву. Менавіта яны на “Амкадорах” завяршаюць працэс закладкі кармоў.
Пры спрыяльным надвор’і за дзень на траншэі звозяць каля 500 т здрабнёных траў, што дазваляе правесці закрыцце ямы за 3-4 дні, згодна тэхналогіі.
Дабаснянцы – адзіныя ў раёне, а, магчыма, і ў вобласці, хто ў мінулым годзе вырашыў “паэксперыментаваць”: на 44 га яны пасеялі азімы ячмень польскай селекцыі “Тэрэза”. І не памыліліся. Расліны вышынёй больш метра стаяць густымі радамі з налітымі зернем каласамі. Гэтая культура – ранняга тэрміну выспявання: дзень-два, і мясцовыя хлебаробы атрымаюць першыя тоны залацістага зерня. На збожжавым ячменным палетку абкатку камбайна і яго наладку ўжо правёў маладзёжны экіпаж у саставе старшага камбайнера Яўгена Максімава і камбайнера Аляксея Хвясько. Ім даверылі першым у сельгаставарыстве даць старт жніву-2020.
За нарыхтоўкай кармоў і зборам вырашчанага ўраджаю не забываюцца мясцовыя аграрыі клапаціцца і пра іншыя культуры. Паралельна вядзецца хімічная апрацоўка цукровых буракоў, свайго часу чакаюць кукуруза і півавараны ячмень. На вызваленых палетках вя­дзецца ворыва: хутка тут размесцяцца травы на зялёную масу. Правялі ўборку чырвонай і траснікавіднай аўсяніцы, злакавых і яжы: намалочана 15 т насення, якое прадстаіць апрацаваць і ачысціць. Наперадзе – уборка цімафееўкі і канюшыны.
Чакаюць свайго “зорнага часу” і збожжавыя палеткі, якія, па словах Андрэя Голубева, павінны сёлета асабліва парадаваць важкім ураджаем, аддзячыўшы руплівых і старанных працаўнікоў поўнымі засекамі “золата палёў”.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость