Темы

Галоўная задача дэпутата — абараняць інтарэсы людзей

Асноўная работа дэпутата ўяўляе сабой, перш за ўсё, работу з людзьмі. Ён павінен добра ведаць праблемы жыхароў сваёй акругі, пастаянна з імі мець зносіны, раіцца. На аснове сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў вырашаць праблемы і задачы насельніцтва. Рыхтаваць і выносіць хвалюючыя людзей пытанні на разгляд сесій раённага Савета дэпутатаў. Галоўная задача дэпутата любога ўзроўню — абараняць інтарэсы людзей.
Дэпутацкі корпус Баравіцкага сельскага Савета 26 склікання — 15 дэпутатаў. На тэрыторыі сельсавета налічваецца 26 населеных пунктаў, з іх 1 аграгарадок.
Аб напрамках работы дэпутатаў расказвае старшыня Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Пашкевіч:

— Асноўная задача дэпутатаў — рашэнне штодзённых праблем грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета і паляпшэнне ўмоў іх жыцця. Вельмі важнае ў выкананні  гэтых задач ўзаемадзеянне з насельніцтвам праз работу дэпутатаў у выбарчых акругах.
Нашы дэпутаты даносяць да жыхароў тыя рашэнні, якія прымаюцца раённым і сельскім Саветамі дэпутатаў. Яны актыўна працуюць у сваіх выбарчых акругах, жывуць праблемамі і клопатамі насельніцтва, сваім асабістым удзелам спрыяюць вырашэнню многіх пытанняў.
Адным з важных напрамкаў работы з’яўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, акультурванне тэрыторый па месцы жыхарства, месцы працы, а таксама навядзенне са-нітарнага парадку ў населеных пунктах, на могілках, міні-палігонах цвёрдых камунальных адходаў.
Напрыклад, жыхарка д.Шалаёўка Алена Лявоненка, дзеючы дэпутат па Шалаёўскай выбарчай акрузе, вядзе актыўную работу сярод насельніцтва ў напрамку добраўпарадкавання вёскі і могілак, штогод арганізуе ўборку помнікаў. Яна таксама цікавіцца праблемамі жыхароў, работай паштовай сувязі, магазіна. З’яўляецца членам назіральнай камісіі і грамадскага пункта аховы парадку.
У Баравіцкім сельсавеце актыўную работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў  праводзяць старасты. Хацелася б асабліва адзначыць работу Івана Дарафея з в.Гарадзец і Леаніда Шпакоўскага з в.Боркі. Іван Іванавіч актыўна працуе па арганізацыі субот-нікаў, ачысткі дарог ад снегу, уборкі тэрыторый каля памятнага знака ў в. Гарадзец, вядзе кантроль за асвятленнем вуліц. Леанід Мікалаевіч ажыццяўляе карпатлівы догляд за мемарыяльным комплексам ў в.Боркі, падтрымлівае там чысціню і парадак.
Адзін раз у месяц дэпутаты праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян у выбарчых акругах, пасля чаго кіраўніцтва сельскага Савета інфармуецца аб узнятых грамадска-значных пытаннях.
Бывае так, калі людзі маюць патрэбу ў нейкай парадзе ці кансультацыі, іх пытанні вырашаюцца пры сустрэчы на вуліцы, падчас грамадскіх мерапрыемстваў. Проста часам людзям больш зручна падысці да дэпутата неафіцыйна, чым запісацца на прыём.
У нас усе дэпутаты — актыўныя і адказныя людзі. А самае галоўнае, неабыякавыя. Перажываючы за лёс раёна, свайго населенага пункта, з адказнасцю ставяцца да вырашэння праблем насельніцтва, а дэпутацкі корпус працуе зладжана, таму яму многае ўдаецца.
23 сакавіка адбудуцца выбары новага дэпутацкага корпусу. Хачу пажадаць усім, хто будзе змагацца за дэпутацкі мандат, даверу выбаршчыкаў і пераканаўчай перамогі. А выбаршчыкам — зрабіць правільны выбар!
Размаўляла Анастасія БЕГУНОВІЧ.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем