Ганаровы пераходны сцяг Кіраўскага райвыканкама — у КСУП “Жылічы”

Ганаровы пераходны сцяг Кіраўскага райвыканкама — у КСУП “Жылічы”

Жила-2

З высокімі вытворчымі паказчыкамі завяршыў мінулы год калектыў КСУП “Жылічы”. Група працаўнікоў на чале з дырэктарам Міхаілам Агафонавым

Жила-1

Лепшы па прафесіі — галоўны эканаміст КСУП “Жылічы”

Безумоўным лідарам па выніках раённага спаборніц­тва сярод галін народнайгаспадаркі за мінулы год сярод сельскагаспадарчых арганізацый стаў калектыў КСУП “Жылічы”: ён прызнаны пераможцам адразу па трох намінацыях: “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”, заняў прызавыя месцы ў шэрагу іншых намінацый.
Сярод атрымаўшых званне “Лепшы па прафесіі” таксама нямала жылічан: трактарыст-машыніст Раман Канавалаў, галоўны інжынер Анатоль Палячэнка, галоўны эканаміст Міхаіл Дэдэнка.
Дзякуючы чаму быў забяспечаны такі поспех, які далейшы шлях развіцця, наша размова — з дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства Міхаілам АГАФОНАВЫМ:

— Стабільная і зладжа­ная работа калектыву дазволіла нам дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў у розных галінах дзейнасці.
Па выніках 2017 года тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў супараўнальных цэнах дасягнуў 5 млн. 505 тыс. руб­лёў (123,7% пры заданні 108%): у галіне раслінаводства — 144,7%, у жывёлагадоўлі — 109,4%.
Летась, дзякуючы зла­джанай рабоце, адказнаму стаўленню да сваіх абавязкаў галоўных спецыялістаў і працаўнікоў усіх падраздзяленняў мы здолелі выканаць, а дзесьці і перавыканаць практычна ўсе запланаваныя вытворчыя паказчыкі. Так, атрымалі збожжа 4199 т (+1133 т да ўзроўню 2016 г.). Асабліва парадаваў небывалы ўраджай рапсу: намалацілі 429 т (+396,5 т). Ад рэалізацыі збожжавых атрымалі 77 тыс. руб. прыбытку, ад рэалізацыі рапсу — 36 тыс. руб.
Значных паказчыкаў дасягнулі на вырошчванні цукровых буракоў, вынік 2016 г. пераўзышлі на 2458,1 т, пры ўраджайнасці 403,5 ц/га. Касу сельгаспрадпрыемства папоўнілі 52 тыс. руб., якія паступілі ад рэалізацыі салодкіх каранёў.
За ўсімі гэтымі поспехамі — самаадданая праца агранамічнай службы, механізатараў, пачына­ючы ад ўнясення ўгнаенняў і сяўбы і заканчваючы зладжаным правядзеннем уборачнай кампаніі. Слоў удзячнасці заслугоўвае праца механізатараў Міхаіла Цітарэнкі, Аляксандра Храмянкова, Уладзіміра Бычкова і Дзяніса Кардзянкова, Ільі Чыстабаева і Аляксандра Казекі, Валерыя Кісялёва, Аляксандра Маслава, Паўла Чарняўскага, Сяргея Міхнёва і Ула­дзіміра Навуменкі, Рыгора Пет­русёва.
Старанна папрацавала наша механізатарскае звяно на нарыхтоўцы кармоў. Многія яшчэ добра памятаюць засуху 2015 года, якая, нягледзячы на ўсе намаганні калектыву, пакінула жывёлагадоўчую галіну амаль без кармавых запасаў. Летась мы нарыхтавалі 7538 т к.адз. (121,9% да 2016 г.). Прычым асаблівую ўвагу імнуліся надаць якасці закладваемых кармоў. Мяркую, што ў нас многае атрымалася, сведчанне таму — вытворчыя паказчыкі жывёлагадоўчай галіны. Малака атрымалі 4774 т (+471 т), сярэдні надой ад каровы — 5487 кг (+541 кг да 2016 г.). З плюсам у 16,1 т спрацавалі па вытворчасці мяса, а прырост пагалоўя склаў 192 галавы БРЖ.
З поўнай аддачай працавалі на нарыхтоўцы кармоў Раман Канавалаў, Аляксей Грышчанка, Ігар Печань, Аляксандр Бычкоў, Іван Стасюк, на адвозцы — Апанас Маслаў, Генадзь Семенчукоў, Віктар Рудзько.
Летась намі рэалізавана 4440 т малака, прычым усё яно адпраўлена на перапрацоўчае прадрыемства сортам “экстра” і вышэйшым. Дасягаць такіх паказчыкаў дазваляюць захаванне жывёлаводамі санітарных норм і тэхналагічных патрабаванняў да вытворчасці малака. Ад рэалізацыі малака атрымана 264 тыс. руб. прыбытку. Высокімі застаюцца таварнасць і тлустасць малака.
Немалаважная заслуга ў такіх высокіх паказчыках галоўнага заатэхніка Аляксандра Яўсеенкі, загадчыкаў ферм: Міхаіла Глазкова, Лалі Юр’евай, Яўгеніі Бакша, аператараў машыннага даення, якія выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі: Ніны Ляўковіч, Тамары Кузьмянковай, Алены Какоўка, Святланы Скрыпуновай, Вольгі Уладзіміравай і Вольгі Кушнір, слесара па абслугоўванні ферм Віктара Шумілава, трактарыстаў-машыністаў па абслугоўванні ферм Валерыя Вербінава і Яраслава Кушніра, даглядчыка-пастуха Уладзіміра Федчанкі і іншых.
Старанна папрацавалі летась аператары па адкорму і дарошчванні БРЖ Святлана Петрусёва і Леанід Дарафееў.
Шмат гадоў з высокай адказнасцю выконваюць свае абавязкі Людміла Гузарэвіч, Аляксандр Кондрусеў, Сяргей Кісялёў.
Несумненна, мы з высокай самааддачай папрацавалі летась, але спыняцца на дасягнутым нельга, наперадзе яшчэ шмат работы, шмат новых вяршынь, якіх неабходна дасягнуць. Ёсць рэзервы для павелічэння вытворчасці малака і мяса, адсюль будуць і большымі заробкі, неабходна працаваць над паляпшэннем якасці нарыхтоўваемых кармоў, змяншэннем выдаткаў на вытворчасць прадукцыі. Патрабуецца мадэрнізацыя ферм, умацаванне машына-трактарнага парку сельгаспрадпрыемства, далейшае вырашэнне пытанняў жорсткай эканоміі энергетычных рэсурсаў. Выкананне гэтых задач па сілах зладжанаму калектыву аднадумцаў, працаўнікоў, якія душой хварэюць за справу, якой займаюцца. Упэўнены, што ўсё намечанае на год бягучы мы абавязкова выканаем, бо на жыліцкай зямлі заўсёды жылі працавітыя, самаадданыя людзі.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх