Темы

Газета — надзейны сябар, дарадчык і субяседнік. У Кіраўску прайшоў Дзень падпісчыка

Газета — надзейны сябар, дарадчык і субяседнік. У Кіраўску прайшоў Дзень падпісчыка


podpischik-13podpischik-12podpischik-10podpischik-7podpischik-5podpischik-9podpeschik-11podpischik-8podpischik-6Бытуе меркаванне, што сучасныя людзі — актыўныя карыстальнікі Інтэрнэта і прыхільнікі тэлебачання — рэдка чытаюць перыядычныя выданні. Аднак разнастайнасць выпісваемых газет і часопісаў сведчыць аб тым, што хапае і тых, хто застаўся верным сваім традыцыям і працягвае актыўна чытаць перыёдыку. Пагадзіцеся, прыемна ўвечары, прыйшоўшы з работы, сесці ў крэсла і ў цішы і спакоі прачытаць любімае выданне. Тым больш, што сучаснаму чалавеку, які імкнецца да адукаванасці, мабільнасці і паспяховасці, карысна мець на ўвазе жыццёвы арыенцір знакамітага Дэні Дзідро: «Человек, перестающий читать, перестает и мыслить».

Прыемна, што ў газеты “Кіравец” ёсць армія надзейных чытачоў і падпісчыкаў, якія шмат гадоў крочаць па жыцці з “раёнкай”. Частка з іх, а таксама шэраг іншых кіраўчан, завіталі ў мінулую сераду, 21 снежня, на Дзень падпісчыка, які праходзіў у раённым Доме культуры ў межах падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2017 года.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук расказаў аб ходзе падпісной кампаніі ў раёне, а таксама аб тым, наколькі важна быць у гушчыні падзей, валодаць даставернай і дакладнай інфармацыяй.
На стэндах з узорамі перыядычных выданняў можна было пацікавіцца разнастайнымі газетамі і часопісамі.
Намеснік начальніка РВПС Таццяна Тарабуева афармляла падпіску на перыёдыку на 3 альбо 6 месяцаў будучага года.
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі арга-нізавалі навагоднюю віктарыну, а работнікі РДК наладзілі канцэртную праграму, на якую завіталі Дзед Мароз і Снягурка.
Галоўны рэдактар газеты “Кіравец” Наталля Хадакова нагадала асноўныя вехі гісторыі нашай “раёнкі” і падкрэсліла, што Дзень падпісчыка — важная акцыя, якая накіравана на тое, каб зацікавіць новымі праектамі ранейшых падпісчыкаў і прывабіць новых. З гэтай мэтай рэдакцыя падрыхтавала шмат прыемных сюрпрызаў. Прайшла традыцыйная віктарына на веданне гісторыі і сучаснага дня “Кіраўца”. Найбольшую дасведчанасць прадэманстравалі няштатны аўтар газеты Л.М.Лукановіч, пенсіянерка Н.Ю.Расіч і выкладчык фізкультуры СШ №1 А.С.Каранкевіч, які заўсёды завітвае на Дзень падпісчыка з сям’ёй. Пераможцы віктарыны атрымалі прызы ад рэдакцыі.
Адбыўся розыгрыш суперпрыза сярод тых, хто падпісаўся на “Кіравец” прама падчас мерапрыемства. Тут зноў пашанцавала Н.Ю.Расіч — менавіта яна стала шчаслівым уладальнікам прыза — электрачайніка. Падпіску адразу на два экземпляры “раёнкі” аформіла кіраўчанка Г.Прыгажаева, а самым маладым падпісчыкам у гэты дзень стаў А.Карпенкін.
Была наладжана латарэя, падчас якой разыгралі прызы — бясплатныя падпіскі на “Кіравец”, віншаванні і аб’явы ў газеце, а таксама некалькі падарункаў. Практычна ўсім удзельнікам Дня падпісчыка дасталіся фірменныя календары “раёнкі”.
У межах бягучай падпісной кампаніі “Кіравец” прапануе цікавыя навагоднія бонусы, якія дзейнічаюць на працягу снежня і да канца студзеня 2017 года.
Наша раённая газета не адстае ад часу і папулярызуе свой сайт у сетцы Інтэрнэт — www.kirovsk.by. Наведвальнікаў сайта запрашаем прыняць удзел у новым фотаконкурсе “Мы сустракаем Новы год!”. Да 15 студзеня 2017 года чакаем фота аб тым, як вы альбо вашы блізкія сустракалі навагоднія і калядныя святы. Фотаздымкі можна прыносіць у рэдакцыю альбо дасылаць па электроннай пошце: kirovetc@mogilev.by. Лепшыя фота будуць надрукаваны на сайце раённай газеты “Кіравец”. Пераможцы атрымаюць прызы!
“Раёнка” імкнецца стаць для кожнага свайго чытача надзейным сябрам, дарадчыкам і цікавым субяседнікам. Жывы інтарэс да яе, які прадэманстравалі прыйшоўшыя на Дзень падпісчыка кіраўчане, не можа не радаваць. Дзякуючы такому неабыякаваму стаўленню, газета і надалей будзе старацца радаваць чытачоў актуальнымі публікацыямі пад традыцыйнымі і новымі рубрыкамі, крэатыўнымі ідэямі і новымі падыходамі да работы са сваёй аўдыторыяй.

Яўгеня БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость