Темы

Газіфікацыя населеных пунктаў працягваецца

Газіфікацыя населеных пунктаў працягваецца

gaxiihghfjpg

У бягучым годзе, як і ў папярэднія, раён газазабеспячэння значную ўвагу надае газіфікацыі кватэр, уласных  дамоў жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў. Так,  за 10 месяцаў  33 кватэры атрымалі “блакітнае паліва” (17 — звадкаваны і 16 — прыродны газ), што складае 113,8% да адпаведнага ўзроўню  мінулага года. Пры гэтым 59 кватэр (з 26 запланаваных) пераведзены на прыродны газ.

Сёлета ўведзены ў эксплуатацыю вулічныя газаправоды спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі “Гагарынскі”, “Кірава 2010” і “Піянерскі” ў нашым горадзе, а таксама “Надзея” і “Будаўнік” у а/г Мышкавічы.
Спажыўцам рэалізавана 10700 тыс.м3 прырод-нага газу (у тым ліку насельніцтву — 3400 тыс.м3), а таксама 540 т — звадкаванага. Трэба адзначыць, што ў жыхароў раёна ўзрос попыт на балонны газ, якога рэалізавана вышэй планавага паказчыка на 1 т, а гэта 200 дадатковых балонаў.
Акрамя гэтага, праз аўтагазазаправачную станцыю з пачатку года прададзена 172 т звадкаванага газу, з іх 156 т — юрыдычным асобам.
Дзякуючы ўведзенаму ў дзеянне сёлета праграмнаму комплексу “Панарама”, работнікі прадпрыемства ў электронным выглядзе маюць маршрут размеркавання газаправодаў раёна. У перспектыве на яго аснове газавікі змогуць прасачыць стан газаправодаў праз электронныя планшэты.
Кіраўніцтва прадпрыемства ўжо абараніла праграму мадэрнізацыі на 2015 год, у якой прадугледжана замена абсталявання, аснашчэнне тэлеметрыяй двух шафавых рэгулятарных пунктаў, замена кранаў на стаяках на больш сучасныя шаравыя.
Работы па газіфікацыі горада і сельскіх населеных пунктаў будуць працягвацца і ў далейшым. Акрамя прыцягнення сродкаў насельніцтва, плануецца асвоіць 1,5 млрд. руб. з раённага бюджэту.
Як адзначыў начальнік прадпрыемства Генадзь Пінчукоў, калектыў — зладжаны, у ім працуюць вопытныя, старанныя, адказныя за даручаны ўчастак работы людзі. Яны разумеюць, што ад кожнага з іх залежыць агульны поспех.
Таццяна МІКАЛАЕВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем