Темы

Гэта прызванне і стан душы!.. 1 кастрычніка педагогі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Гэта прызванне і стан душы!.. 1 кастрычніка педагогі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Ко Дню учителя

Першая настаўніца — яна ўваходзіць у наша жыццё ў дзяцінстве, але яе светлы вобраз застаецца ў памяці назаўсёды. У значнай ступені ад яе залежыць, якімі мы будзем у далейшым, ці здолеем раскрыць увесь свой патэнцыял, закладзены прыродай.
Настаўнікі, як зоркі: ярка гараць і робяць свет вакол сябе прыгожым і непаўторным. Такім агеньчыкам, цёплым і светлым, з’яўляецца для вучняў 4 “Б” класа СШ №1 горада іх першая настаўніца Аксана Іванаўна Пацягова.
Нарадзілася і вырасла Аксана Іванаўна ў в.Стайкі нашага раёна. Яшчэ падчас вучобы ў школе дзяўчына вырашыла, што стане настаўнікам. А штуршком для гэтага сталі яе педагогі, якія ўласным прыкладам бясконцай адданасці дзецям і абаранай прафесіі пасеялі і ўзрасцілі ў дзявочай душы прагу несці іншым цудоўны свет ведаў.
Пасля заканчэння мясцовай школы Аксана паступіла ў Магілёўскі педагагічны каледж, потым па размеркаванні прыехала на Кіраўшчыну. Педагагічную дзейнасць пачала ў якасці настаўніка пачатковых класаў у Мышкавіцкай СШ. Ужо ў першы год работы малады педагог упэўнілася, што зрабіла для сябе правільны выбар, абраўшы прафесію настаўніка: кожны рабочы дзень не падобны на іншы, яе дзеці, як яна ласкава іх называе, — бясконцая крыніца радасці, пазітыву і душэўных сіл. У 2012 годзе маладая настаўніца перайшла на работу ў СШ №1.
Галоўным у сваёй рабоце Аксана Іванаўна лічыць не проста даваць нейкія веды, а неабходнасць навучыць дзіцяці думаць, разважаць, спасцігаць нешта самастойна. Прычым уся інфармацыя, якая прапануецца школьнікам, павінна быць зразумелай і цікавай. Цудоўна, калі адукацыйны і выхаваўчы працэс рабят праходзіць у цеснай узаемасувязі з бацькамі. У гэтым сэнсе, як адзначыла настаўнік, ёй вельмі шанцуе: бацькі не толькі дапамагаюць педагогу, часта яны самі з’яўляюцца ініцыятарамі цікавых і карысных ідэй па ўдасканаленні выхаваўчага працэсу.
Зусім хутка вучні А.І.Пацяговай стануць выпускнікамі пачатковай школы. Педагог, якая была для рабят і сябрам, і дарадчыкам, і другой матуляй, дапаможа ім узняцца на наступную прыступку школьнага жыцця. Па словах Аксаны Іванаўны, ёй заўсёды вельмі складана “адпускаць” сваіх дзетак, але яна вельмі радуецца, што за чатыры гады з маленькіх садкоўцаў яна выгадавала школьнікаў, якія шмат чаго ведаюць і ўмеюць.
Літаральна праз некалькі тыдняў А.І.Пацягова пачне праводзіць заняткі ў “Школе ранняга развіцця”, якую будуць наведваць садкоўцы старэйшай групы. Яны ж і прыйдуць у наступным навучальным годзе ў клас да свайго першага настаўніка. І зноў для яе пачнуцца дні, напоўненыя радасцю ад поспехаў вучняў, і зноў яна стане для дзясяткаў рабят пуцяводнай зоркай па нязведанай, але такой захапляльнай Краіне ведаў.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях КСУП «Нива-Барсуки» трудится сельскохозяйственный студенческий отряд

16 июля 2026
Читать новость
Единый день информирования

16 июня проходит Единый день информирования в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем