“Гэта толькі пачатак дарог!..” — раённы выпускны вечар адбыўся ў Кіраўску

“Гэта толькі пачатак дарог!..” — раённы выпускны вечар адбыўся ў Кіраўску

Выпускной-18

…Маляўнічае шэсце па галоўнай вуліцы горада: дзяўчаты ў прыгожых сукенках, юнакі — у строгіх касцюмах, ва ўсіх — яркія стужкі “Выпускнік-2018”. На чале калоны — духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, мажарэткі, над радамі лунаюць рознакаляровыя паветраныя шары. Ціхі летні надвячорак нібы прарочыць ім, уступаючым у дарослае жыццё, ясны і мірны лёс…

Такім, па склаўшайся традыцыі, быў пралог раённага выпускнога вечара, які адбыўся ў мінулую суботу: ушаноўвалі 118 выпускнікоў школ Кіраўшчыны.

Дружным строем, пад музыку духавога аркестра рабяты і настаўнікі рушылі да плошчы імя Кірава, дзе была галоўная сцэнічная пляцоўка. Тут іх шчыра віталі ганаровыя госці свята: першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, устаноў, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, а таксама педагогі, бацькі, родныя і блізкія.

Са словамі віншаванняў ад імя раённага выканаўчага камітэта да выпускнікоў звярнуўся Аляксандр Сухадольскі. Ён адзначыў, што для рабят надышоў час самастойных крокаў на жыццёвым шляху, дзе важна рэалізаваць свае таленты, пераадолець цяжкасці, праявіць настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты, выбраць сваю прафесійную дарогу і стаць сапраўднымі грамадзянамі, неабходнымі сваёй краіне.

Аляксандр Сухадольскі падкрэсліў, што многія выпускнікі ўжо ўнеслі значны ўклад у поспехі і дасягненні раёна — гэта перамогі на абласных алімпіядах і конкурсах, міжнародных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах.

 Асаблівыя поспехі ў вучобе васьмі выпускнікоў адзначаны атэстатамі асаблівага ўзору і залатым медалём: адразу пяцёра — з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага — Кірыл Акуліч, Аляксандра Гаўрылава, Дзмітрый Кірычэнка, Дзіяна Сарока, Дар’я Хлапкова, а таксама Лізавета Беляшова з Мышкавіцкай СШ, Аляксандра Сімановіч з Жыліцкай СШ, Аляксандр Чудапал з Любоніцкага НПК ДС-СШ. 

Высокі ўзровень падрыхтоўкі ў спартсменаў, сярод якіх — выпускнікі Вадзім Гукаў з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Кірыл Шамедзька з Дабаснянскага НПК ДС-СШ, Кацярына Шаболда з Чыгірынскай СШ.

“Адукацыя ў нашай краіне — гэта вялікі стратэгічны рэсурс і аснова чалавечага камітала, а ўзровень ведаў становіцца адным з важнейшых фактараў стабільнасці і працвітання дзяржавы — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. — Таму сацыяльныя інвестыцыі — гэта ўкладанні ў ў перспектыву развіцця грамадства”. Ён паведаміў, што за 2017 год у сферу адукацыі раёна было накіравана больш 8661,4 тыс. руб. з раённага бюджэту, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ асвоена 244,3 тыс. руб.

Аляксандр Мікалаевіч выказаў словы ўдзячнасці педагогам і бацькам.

Жадаючы віноўнікам урачыстасці ўдалага прафесійнага выбару, ён падкрэсліў, што іх чакаюць на Кіраўшчыне — у нашым раёне заўжды знойдзецца дастойная работа для кваліфікаваных спецыялістаў, а імкненне да руху па кар’ернай лесвіцы будзе ацэнена.

Далей начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова зачытала загад “Аб узнагароджванні залатымі медалямі за выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці”, і на сцэну выйшлі васьмёра лепшых прадстаўнікоў сёлетняга выпуску: Аляксандр Сухадольскі ўручыў ім атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору і залатыя медалі. А Кірылу Акулічу, пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, — прэмію раённага выканаўчага камітэта.

Залаты медаль, безумоўна, —  бясспрэчнае прызнанне адоранасці, шырыні кругаляду, працавітасці, мэтанакіраванасці выпускнікоў. І ўсяму гэтаму садзейнічалі іх бацькі: яны былі запрошаны на сцэну, і Аляксандр Сухадольскі ўручыў ім падзячныя пісьмы райвыканкама.

Далей адбылася цырымонія ўручэння выпускнікам школ раёна атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі.  Асобныя рабяты былі адзначаны за выніковы ўдзел у алімпіядным руху, доследнай дзейнасці, інтэлектуальных конкурсах, творчым і спартыўным жыцці раёна. 

Ад імя выпускнікоў слова трымаў Дзмітрый Кірычэнка з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: “Мы накіроўваемся ў самастойнае жыццё з цудоўнай кіраўскай зямлі. І куды б ні закінуў нас лёс, у сэрцы кожнага з нас будзе жыць любоў да нашай малой радзімы, роднага дома, школы, вуліцы”. Дзмітрый выказаў удзячнасць за створаныя ўмовы для паспяховай адукацыі і ад імя выпуску-2018 уручыў Аляксандру Сухадольскаму карціну з адлюстраваннем аднаго з цудоўных куткоў Кіраўшчыны — Чыгірынскага вадасховішча з пажаданнямі дабрабыту і працвітання роднаму раёну.

Першыя настаўнікі рабят разам з першаклашкамі выказалі свае пажаданні героям свята і падарылі вялікую кнігу, дзе занатаваны карысныя парады. Ад выпускнікоў яны атрымалі кветкі і сувенірныя караблікі.

Эстафету віншаванняў і пажаданняў працягвалі класныя кіраўнікі нядаўніх адзінаццацікласнікаў, якія правялі з імі своеасаблівы ўрок.

Як адзначылі вядучыя, педагогі шмат намаганняў прыклалі, каб з не прыстасаваных да жыцця дзяцей-“чайнікаў” выхаваць адукаваных, мэтанакіраваных, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй рабят.

Па склаўшайся традыцыі, іх выхаванцы падарылі класным кіраўнікам сувенірныя чайнікі і, безумоўна, кветкі.

Фізкультмінутку прама на сцэне правялі выпускнікі, якія падчас вучобы дасягнулі высокіх рэзультатаў у спорце і прынеслі славу нашаму раёну. Дэманстраваліся розныя віды спорту, нават веласіпедысты зрабілі па сцэне круг пашаны.

Настала чарга для віншаванняў і пажаданняў кіраўнікоў устаноў адукацыі. Ад іх імя звярнулася да рабят і іх бацькоў са шчырай кранальнай прамовай на роднай мове дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіна Русецкая.

На працягу выпускнога вечара гучалі песні пра школу, родную Беларусь, прысутныя сталі сведкамі флэш-моба, прапанаванага героямі свята, і ўвогуле яны былі актыўнымі ўдзельнікамі многіх нумароў праграмы.

Не “падкачалі” і бацькі: мамы выпускнікоў выступілі з заўзятым канцэртным  нумарам “Героі спорту”.

Якое ж свята без сюрпрыза: вялізны імправізаваны торт заняў пачэснае месца на сцэне, а віноўнікам урачыстасці ўручылі тарты сапраўдныя.

Вядучыя зрабілі акцэнт на тым, што сёлетнія выпускнікі — самыя розныя: вясёлыя і сур’ёзныя, гарэзлівыя і гаманлівыя, часам важныя, гордыя, але заўсёды любячыя сваіх бацькоў, педагогаў, родны дом, сваю краіну.

Празвінеў апошні школьны званок, які быў гучным дзякуючы дзесяці званкам ад кожнай установы адукацыі. У небасхіл узляцелі 118 рознакаляровых паветраных шароў — па колькасці выпускнікоў — як сімвалы старту ў новае жыццё.

У добры шлях, выпускнікі!

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Выпускной-14

Выпускной-13

Выпускной-16

Выпускной-17

Выпускной-18

Выпускной-19

Выпускной-20

Выпускной-21

Выпускной-22

Выпускной-23

Выпускной-25

Выпускной-26

Выпускной++Выпускной-27

Выпускной-3

Выпускной-28

Выпускной-29

Выпускной-30

Выпускной-31

Выпускной-32

Выпускной-33

Выпускной-34

Выпускной-35

Выпускной-4

Выпускной-37

Выпускной-5

Выпускной-6

Выпускной-39

Выпускной-7

Выпускной-8

Выпускной-9

Выпускной-10

Выпускной-11

Выпускной-12

Выпускной-40

Выпускной-41

Выпускной-42

Выпускной-43

Выпускной-44

Выпускной-46

Выпускной=45

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024