Темы

Гэты чароўны свет кіно

Гэты чароўны свет кіно

charli

Адзін з галоўных аб’ектаў горада, які набыў новае жыццё ў ходзе падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” — Цэнтр вольнага часу. Тут размясцілася кіназала ЗD фармата і більярдная. Пасля рэканструкцыі будынак стаў упаўне сучасным і ўпрыгожыў цэнтр горада. Зараз паказы кінастужак запатрабаваныя і дарослымі, і дзецьмі. 

З задавальненнем наведаліся сюды ветэраны кінапракату напрыканцы адыходзячага года: тут адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 90-годдзя беларускага кіно. Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці і раздзяліць з імі радасную падзею прыйшлі вучні СШ №1, гімназіі і ліцэя №15.
У шчырай размове з прадстаўнікамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кінавідэамерапрыемства госці адзначалі, што яны па-добраму зайздросцяць сваім калегам, якім зараз прадастаўлена магчымасць працаваць у такіх выдатных умовах. Былыя работнікі кінасеткі раёна: дырэктар Мікалай Логвін, галоўны бухгалтар Клаўдзія Трысцянецкая, кінамеханікі Валянціна Медзвядзёва, Анатоль Путранкоў, Майя Купрыянава ўспаміналі, як па бездарожжы, у дождж і слоту, праз сумёты на спадарожным транспарце ім даводзілася пераязджаць з вёскі ў вёску, каб сяльчане змаглі паглядзець мастацкія фільмы, атрымаць радасць ад сустрэчы з героямі кінастужак.
Вядучыя мерапрыемства правялі экскурс па старонках гісторыі кіно, расказалі прысутным аб тым, як усё пачыналася, якія фільмы былі зняты, якія зоркі кінематаграфіі загарэліся на экране на працягу гэтых гадоў. Адзначалася, што і зараз у планах беларускіх стваральнікаў шмат новых кінапраектаў і ідэй, а гэта азначае, што беларускае кіно будзе жыць і развівацца!
Затым для прысутных на вялікім экране быў прадэманстраваны першы фільм братоў Люм’ер “Прибытие поезда на вокзал Ла-Сюиты” (1895 г.).
Далей дэманстрацыя кінакадраў розных фільмаў пера-клікалася з мастацкімі нумарамі ў выкананні самадзейных артыстаў.
За дзевяць дзесяцігоддзяў у кінематаграфіі многае змянілася, і ветэраны кінасеткі з цікавасцю здзейснілі міні-падарожжа ў чароўны свет 3D. Затым паглядзелі кінастужку вытворчасці “Беларусьфільм” “Я не вярнуся” ў новым фармаце.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 27 по 31 мая в Кировске проводится «Дом без пожара»

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Кировчане посетили Кличевский краеведческий музей и мемориальный комплекс партизанской славы «Усакино»

28 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

ИДН Кировского РОВД предупреждает о безопасном времяпрепровождении в интернете

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Уловки мошенников: как не установить мобильное приложение с «сюрпризом»?

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Мининформ Беларуси дополнил списки запрещенной литературы

28 мая 2026
Читать новость
Актуально

Поражения рыбаков электротоком

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем