І поўняцца засекі збожжам… Жніво ў КСУП “Жылічы” — на фінішнай прамой

І поўняцца засекі збожжам… Жніво ў КСУП “Жылічы” — на фінішнай прамой

Жиличи жнут-3

Перадавы экіпаж у саставе старшага камбайнера Аляксандра Храмянкова (справа) і камбайнера Аляксандра Бычкова

Зладжана прысту­пілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур працаўнікі КСУП “Жылічы”. Усталяваўшаеся сухое надвор’е дазволіла жылічанам разгарнуць работы на поўную моц. Хлебаробы гаспадаркі выйшлі на фінішную прамую: па стане на ўчарашнюю раніцу збожжавыя ўжо ўбраны на 805 га з агульных 1220 га.

Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Мікалай Лук’янаў, сёлетні год для аграрыяў выдаўся даволі няпростым, але гэта не падстава “апускаць рукі”, вырашчанае неабходна ўбраць своечасова і якасна.
Сярэдняя ўраджай­насць збожжавых і зернебабовых у “Жылічах” на круг дае па 33 цэнтнеры. У мінулыя гады, канешне ж, было і больш, але сёлета гэта даволі нядрэнны паказчык. Парадавала ўраджайнасцю гібрыднае азімае жыта “бона”: на некаторых палях выйшла па 44,6 ц/га.
Па словах галоўнага агранома, працаўнікі гас­падаркі яшчэ з восені былі нацэлены на важкія намалоты: своечасова падрыхтавалі глебу, якасна і ў аптымальныя тэрміны правялі сяўбу, зрабілі ўвесь неабходны комплекс работ па падкормцы і абароне раслін ад хвароб і шкоднікаў.

Жиличи жнут-1

Перадавы вадзіцель-тысячнік Валерый Кісялёў, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”

Штодня, як толькі з раслін сыходзіць раса, на палеткі выязджаюць магутныя камбайны, за штурваламі якіх — вопытныя механізатары. Уборка хлеба не спыняецца ні на хвіліну. Невялікі адпачынак толькі калі механізатарам прывозяць абеды ці вячэры: гул сельгастэхнікі змаўкае, і можна пачуць, як у вышыні залівіста спявае жаўрук.
Уборачныя работы вядуць
5-цю камбайнамі. У лідарах жніва — два Аляксандры — Храмянкоў і Бычкоў, на іх рахунку больш за 750 т намалочанага збожжа (з улікам рапсу). Старанна працуюць камбайнеры Уладзімір Бычкоў і Дзяніс Кардзянкоў.
Стараецца не адставаць ад майстроў хлебаробскай справы маладзёжны экіпаж у саставе Дзяніса Петрусёва і Алега Сазонава.
Механізатары імкнуцца прадукцыйна выкарыстоўваць замацаваную за імі тэхніку. А каб не было яе прастояў, кожны дзень перад выхадам у поле абавязкова праводзяць скрупулёзны агляд сваіх сталёвых коней.

Жиличи жнут-2

Старшыня прафкама Зінаіда Кісялёва, старшыя камбайнеры Дзяніс Аляксей Грышчанка, Уладзімір Бычкоў, Дзяніс Кардзянкоў падчас уборачных работ

Па словах галоўнага агранома, уборачны канвеер у гаспадарцы наладжаны дасканала: да камбайнаў з запоўненымі бункерамі хутка пад’язджа­юць аўтамабілі, і зерне шпарка высыпаецца ў кузаў. Імгненне — і вадзіцелі ўжо імчаць на зернесушыльны комплекс, дзе праводзіцца другі этап работ — дасушка (калі трэба) і ачыстка сабранага ўраджаю. На адвозцы задзейнічаны 4 адзінкі тэхнікі, якімі кіруюць вопытныя і адказныя вадзіцелі: Валерый Кісялёў, Апанас Маслаў, Павел Чарняўскі.
Дарэчы, калі вярстаўся нумар, стала вядома, што на рахунку Валерыя Кісялёва ўжо 1000 т перавезенага збожжа (з улікам рапсу). Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер уручыў перадавому вадзіцелю Падзяч-
нае пісьмо і каштоўны падарунак, аўтамабіль лідара ўпрыгожыла прафсаюзная сімволіка.
Спякотнае надвор’е крыху зменшыла аб’ёмы работ на сушыльным комплексе: калі лілі дажджы і зерне мела высокую вільготнасць, шмат часу займала сушка, а зараз — галоўнае, якасна перапрацаваць збожжа, ачысціць яго ад прымесей. На гэтых работах заняты Мікалай Міхнёў і Васіль Дзянішчыц.
Актыўна працуюць жылічане і над выкананнем дзяржзаказу. Поўнасцю завершаны пастаўкі на перапрацоўчыя прадпрыемствы азімага жыта (180 т) і аўса (50 т), адвозяць літаральна апошнія тоны азімай пшаніцы. Застанецца толькі здаць ячмень — харчовы і півавараны: першага — 50 т, другога — 70 т.

Жиличи жнут-4

Загадчыца зернетока в.Лёўкавічы Вольга Цітарэнка і аператар сушыльнай гаспадаркі Мікалай Міхнёў правяраюць вільготнасць збожжа

Паралельна рыхтуюць і насенны матэрыял для будучай сяўбы. Гэтую адказную справу даверылі Уладзіміру Навуменку. Ужо засыпана ў засекі 80 т насення якаснай азімай пшаніцы.
Не сакрэт, што немалаважным аспектам зладжанай работы ўборачнага канвеера з’яўляецца стварэнне належных санітарных і бытавых умоў для ўдзельнікаў жніва. У жылічан у гэтым сэнсе ўсё ў парадку. З механізатарамі, вадзіцелямі і работнікамі зернесушыльнага комплексу праведзены інструктажы па ахове працы, кожны азнаёмлены з умовамі аплаты і заробкамі падчас жніва. Ёсць стымул працаваць самааддана і з высокай адказнасцю. Забяспечаны ўдзельнікі жніва спецадзеннем, медыцынскімі аптэчкамі і іншымі неабходнымі сродкамі.
Забеспячэнне пажарнай бяспекі на палях — за спецыяльна прыстасаванай для тушэння ўзгаранняў тэхнікай.
Як у сапраўдных гаспадароў, у жыліцкіх працаўнікоў нічога не прападае дарэмна: салому, якая застаецца пасля абмалоту, з дапамогай прэс-падборшчыкаў круцяць у рулоны і звозяць да месца складзіравання. У далейшым яе плануецца выкарыстоўваць для патрэб жывёлагадоўчай галіны.
На палях, якія вызваляюцца ад саломы, вядзецца ворыва. Не за гарамі — сяўба азімых культур.
Вялікія надзеі на важкі намалот жылічане ўскладаюць на кукурузу. “Каралева палёў” сёлета радуе вока: расліны моцныя, высокія. На 100 га яна будзе ўбрана на зерне, на 530 га — на корм жывёле.
Актыўна працягваюць у гаспадарцы корманарыхтоўку: сена круцяць у рулоны, сянаж запакоўваюць у стрэйч-плёнку.
Сёлетняе надвор’е не дае земляробам паслаблення, але сваю галоўную задачу — убраць вырашчаны ўраджай своечасова і без страт — у гаспадарцы пастараліся выканаць якасна і ў аптымальныя тэрміны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх