Темы

І зноў Чыгірынка, рыбалка і маса станоўчых эмоцый!

І зноў Чыгірынка, рыбалка  і маса станоўчых эмоцый!

rassvetovcy

І зноў Чыгірынскае вадасховішча паклікала на свае прасторы гарачых прыхільнікаў рыбалкі: у мінулую суботу тут адбыліся стаўшыя ўжо традыцыйнымі раённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы на паплавочную вуду і паралельна — абласны фестываль “Аматар Masters-2”.
Рыбалоўна-турыстычная жамчужына нашага раёна ў любую пару года і ў любое надвор’е прыцягвае ўвагу і рыбаловаў-спартсменаў, і аматараў — усіх, для каго рыбалка — не проста захапленне, а лад жыцця. Для многіх важны не столькі ўлоў, колькі адчуванне азарту, калі яго чакаеш, магчымасць яднання з прыродай, дзе можна адпачыць і душой, і целам. Рыбалцы “все возрасты покорны”, і моцны пол, і слабы…

Падчас урачыстага адкрыцця абласнога фестывалю і раённых спаборніцтваў ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцу фестывалю “Аматар Masters-1” Аляксандру Півавараву і пераможцу раённых спаборніцтваў па лоўлі рыбы на паплавочную вуду 2013 года Анатолю Гаўрылаву.
Да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Ён адзначыў, што рады вітаць прысутных і як кіраўнік рэгіёна, і як рыбалоў-аматар. Такія спаборніцтвы праходзяць на тэрыторыі раёна не першы год у розных фарматах і ў розную пару года, і заўсёды Кіраўшчына прымае гасцей са шчырым жаданнем, каб яны адчувалі сябе ўтульна, камфортна і каб пасля ад’езду ў іх засталіся самыя добрыя ўражанні і ўспаміны.
Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што рыбалка — гэта не толькі спорт, захапленне, але яшчэ і від сямейнага адпачынку, які становіцца ўсё больш папулярным у нашай краіне; гэта прапаганда здаровага ладу жыцця і разумных, рацыянальных адносін да нашых прыродных багаццяў і рыбных запасаў, бо ніводны сапраўдны рыбак не перавышае норм лоўлі, а рыбаловы-спартсмены ўвогуле адпускаюць рыбу ў вадаём.
На спаборніцтвах за майстэрствам спартсменаў, аматараў, новымі прыёмамі і метадамі рыбнай лоўлі з цікавасцю назіраюць мясцовыя жыхары, моладзь. І ў Чыгірынцы, і ў раёне ёсць касцяк рыбаловаў, якія могуць даць фору прафесіяналам.
Намеснік старшыні ГА “Беларуская федэрацыя рыбалоўнага спорту” Канстанцін Ціханаў ад імя рыбаловаў-спартсменаў, федэрацыі рыбалоўнага спорту падзякаваў Кіраўскаму райвыканкаму і асабіста Уладзіміру Піскіжаву за разуменне пытанняў спартыўнай рыбалкі, аказваемую дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў.
На фестываль, спонсарам якога выступіў магазін рыбалоўных снасцей “Аматар”, акрамя магіляўчан, прыбылі іх аднадумцы з Мінскай і Гомельскай абласцей.
Прагучала традыцыйнае пажаданне: “Ні хваста, ні лускі!”, і ўдзельнікі спаборніцтваў накіраваліся праз дамбу Чыгірынскага вадасховішча ў сектары лоўлі.
Спякотнае надвор’е ніколькі не ўсыпіла пільнасці рыбы: мабыць, прайшоўшы выпрабаванне сучаснымі прыёмамі лоўлі, паспытаўшая новых прыкормак і пабачыўшая вялізную колькасць людзей, жадаючых яе злавіць, рыба стала разумнейшай і не жадала кляваць. Тры гадзіны, праведзеныя рыбаловамі-аматарамі з вудамі ля вады, не прынеслі надта адчувальных рэзультатаў, нават у вопытных майстроў. Але ўсё ж гэта былі спаборніцтвы, і судзейская калегія ўзважыла ўлоў, прадстаўлены і камандамі, і асобнымі ўдзельнікамі.
А потым адбылася цырымонія ўзнагароджвання лепшых. У камандным заліку першае і другое месцы занялі прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага: адпаведна каманды ў саставе Анатоля Гаўрылава, Дзмітрыя Кадзякова і Генадзя Лагойкі, Сяргея Труханава. Трэцяе месца — на рахунку каманды ў саставе пракурора раёна Вячаслава Паршука і начальніка раённай інспекцыі па падатках і зборах Віктара Каранкевіча. Былі таксама заахвочаны ў намінацыях: “Самы малодшы рыбалоў” — Максім Рышкевіч (Скрыпліцкі сельсавет), “Самы старэйшы рыбалоў” — Віктар Мароз (Жыліцкі сельгаскаледж), “Рыбалоў, які злавіў самую буйную рыбіну” (а важыла яна 68 грамаў) — Аляксандр Каранкевіч (аўтапарк №14), “Рыбалоў, які злавіў самую дробную рыбіну” (6 грамаў) — Сяргей Карповіч (СВК “Калгас “Беларусь”).
Усе былі ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і каштоўнымі прызамі.
Прыз ад ГА “Беларуская Федэрацыя рыбалоўнага спорту” і фестывалю “Аматар Masters-2” быў уручаны Анатолю Гаўрылаву, які не раз станавіўся лепшым на спаборніцтвах рыбаловаў-аматараў, і на гэтых таксама атрымаў самы важкі ўлоў.
Калі падводзіліся вынікі раённых спаборніцтваў, абласныя былі толькі ў самым разгары. Аб іх выніках можна бу-дзе даведацца на інтэрнет-партале “Могилевский Рыболов” www.bagor.net
Для мясцовых жыхароў і балельшчыкаў работнікі раённага Дома культуры правялі забаўляльную праграму, а побач працавала палатка райспажыўтаварыства, прапаноўваючы шашлыкі, марожанае, прахаладжальныя напіткі і іншае.
Удзельнікі спаборніцтваў развіталіся з Чыгірынкай, думаецца, не надоўга: абавязкова зноў прыедуць сюды парыбачыць — калі не на афіцыйныя спаборніцтвы, то проста для душы…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем