Темы

Ідуць экзамены

Ідуць экзамены

Пачаткам новых дасягненняў выпускнікоў сталі экзамены! Учора, 26 мая, 11-класнікі здавалі цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары. У нашым раёне найбольшай папулярнасцю, як і ў папярэднія гады, карыстаецца матэматыка, якую выбралі 18 чалавек. Па 12 выбралі біялогію і гісторыю Беларусі, грамадазнаўства – 11, фізіку – 8, англійскую мову – 4 і хімію – 2.
Другі цэнтралізаваны экзамен па рускай або беларускай мове рабяты будуць здаваць 29 мая. Трэба заўважыць, што сёлета беларускую мову выказалі жаданне здаваць толькі 6 выпускнікоў, рускую ж – 61.
Цэнтралізаваныя экзамены праходзяць на базе сярэдняй школы №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага, дзе для 11-класнікаў створаны камфортныя ўмовы для правядзення іспытаў, да месца правядзення якіх вучняў давозяць арганізавана, на школьных аўтобусах, у суправаджэнні педагогаў.
Сёлета механізм правядзення цэнтралізаваных экзаменаў застаўся ранейшым. Аднак ёсць і навацыі. Перш за ўсё гэта тычацца мабільных тэлефонаў і сродкаў аўдыё-, відэа- і фотафіксацыі. Яны цяпер забаронены не толькі ў аўдыторыі, але і на ўсёй тэрыторыі пункта правядзення ЦЭ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость