Темы

Каб добрыя справы прымнажаліся стваральнай працай!

Каб добрыя справы  прымнажаліся стваральнай працай!

stroity

Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год юнакі і дзяўчаты ў складзе студатрадаў прымаюць актыўны ўдзел ва ўзвядзенні, рэканструкцыі або добраўпарадкаванні знакавых для нашай краіны аб’ектаў. Многія лічаць гэта выдатнай магчымасцю ўнесці свой пасільны ўклад у агульную справу развіцця і працвітання Беларусі, акрамя таго, рабяты атрымліваюць шанц уласнай працай зарабіць свае грошы. 

На мінулым тыдні на базе Жыліцкага сельгаскаледжа прайшла ўрачыстая лінейка “Працоўны семестр — 2014”, пры-свечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Перад корпусам сельгаскаледжа выстраіліся калоны рабят, якія ў хуткім часе сваімі працоўнымі дасягненнямі будуць прымнажаць слаўныя традыцыі студатрадаў-скага руху.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшаму камандзіру леташняга студэнцкага атрада імя Е.У.Дабравольскага Андрэю Гарбатоўскаму і камандзіру сёлетняга студатрада імя Р.А.Худалеева Аляксандру Кухараву.
Вітаючы байцоў студ- атрадаў, начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук адзначыў, што папулярнасць студ-атрадаў штогод павялічваецца. Удзел у іх — гэта працоўны вопыт, новыя сябры, уласны заробак. Работа ў студатрадах спрыяе не толькі прафесійнаму росту студэнтаў, але і выхаванню дастойнай будучыні нашай краіны.
Павіншаваў моладзь з пачаткам трэцяга працоўнага семестра намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Жыліцкага сельгаскаледжа Анатоль Пенязь. У сваёй прамове ён адзначыў, што студэнцкі атрад — гэта своеасаблівая школа жыцця, якая вучыць пераадольваць цяжкасці, а таксама выхаванне калектывам, адпачынак, песні пад гітару, дыскатэкі, і, канешне ж, новае сяброўства.
Удзел у працоўным семестры-2014 прымуць 20 студатрадаў з ліку навучэнцаў сельгаскаледжа, ліцэя №15, школ раёна, Бабруйскага будаўнічага каледжа, шэрагу навучальных устаноў г.Магілёва. У гэтым працоўным семестры рабяты будуць задзейнічаны на работах па падрыхтоўцы нашага раёна да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, а таксама на будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм.
Звяртаючыся да прысутных, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава нагадала, што студатрады былі калісьці брэндам маладзёжнага руху, і сёння робіцца ўсё для таго, каб гэта быў брэнд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Алена Осіпава пажадала рабятам працоўных поспехаў, заклікала з адказнасцю ставіцца да захавання працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі, а самае галоўнае — берагчы сваё здароўе.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук уручыў камандзірам студэнцкіх атрадаў працоўныя пуцёўкі.
Жадаем рабятам, каб іх працоўныя будні былі напоўнены стваральнымі справамі і пазітыўнымі эмоцыямі!
Міла ГРЫГОР’ЕВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук уручае працоўныя пуцёўкі; у добры шлях, студатрадаўцы; вахта Памяці ля помніка навучэнцам і выкладчыкам Жыліцкага саўгаса-тэхнікума, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанах; з пачаткам трэцяга працоўнага семестра рабят павіншаваў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Жыліцкага сельгаскаледжа Анатоль Пенязь.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем