Темы

Каб ніва аддзячыла “Ніву” добрым ўраджаем!

Каб ніва аддзячыла “Ніву”  добрым ўраджаем!

lebedev

У гаспадарках раёна з кожным днём павялічваюцца тэмпы сяўбы і іншых сельгасработ. Па стане на ўчарашнюю раніцу збожжавыя і зернебабовыя былі пасеяны на 5055 гектарах, што складае 83% ад запланаваных плошчаў. Раннія збожжавыя пасеяны на 5198 гектарах (29%). Больш чым на 3140 га (83%) праведзены падсеў шматгадовых траў. Усе гаспадаркі раёна завяршылі першую падкормку азімых збожжавых і рапсу, у гэтыя дні яны прыступаюць да другога этапу апрацоўкі гэтых раслін.   

Вясну ў СВК “Калгас “Ніва” сустрэлі ва ўсеўзбраенні. Своечасова падрыхтавалі тэхніку, нарыхтавалі і набылі неабходную колькасць насення, угнаенняў. А зараз дзякуючы цёпламу сонечнаму надвор’ю імкнуцца не ўпусціць аптымальныя тэрміны правядзення пасяўных работ.
— Яшчэ з восені пачалі вывазіць на палі арганіку, з запланаваных 36 тыс. т ужо вывезлі больш за 30 тыс. т, што дазваляе нам больш хуткімі тэмпамі праводзіць астатнія вясенне-палявыя работы, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Семашкевіч. — Акрамя сяўбы праводзім падкормку шматгадовых траў, уносім арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, рыхтуем глебу. Зараз займаемся сяўбой ячменю, які размесціцца на 500 га, на 100 га з якіх будзе каласіцца піваварны. Неабходна пасеяць 270 га зернебабовых і 100 га аўсу. Далей — сяўба цукровых буракоў, на вырошчванні якіх летась гаспадарка дабілася лепшых вынікаў у раёне. Салодкія карані размесцяцца на 180 га. Больш чым на 750 га плануем пасеяць “каралеву палёў”, са 150 га яна пойдзе на зерне, астатняя — на сілас.
Дарэчы, у гэтым годзе закупілі новыя гатункі ячменю і аўсу “бацька” і “лідзія”.
Пільную ўвагу ніваўцы надаюць і будучаму “зялёнаму жніву”: на 220 га будуць пасеяны аднагадовыя травы.
Вясенне-палявыя работы ў гаспадарцы даручылі правераным і старанным механізатарам. Ведаюць яны сваю хлебаробскую справу, і акрамя ўсяго іншага ўмела выкарыстоўваюць сучасную энерганасычаную тэхніку.
Не першы год шчыруе на сяўбе адзін з самых вопытных механізатараў Уладзімір Лебедзеў. Адказнасцю і добрасумленнасцю вызначаецца вадзіцель Андрэй Храпянкоў, які зараз заняты на падвозцы насення збожжавых да пасяўных агрэгатаў. Ладзяцца справы ў звяна, задзейнічанага на пагрузцы і ўнясеніі арганікі, шчыруюць тут Аляксандр Няфёдаў і Мікалай Бандарэнка. На ўнясенні мінеральных угнаенняў добрых вынікаў дабіваецца механізатар Аляксандр Печань. На якасна падрыхтаванай глебе і сяўба спорыцца: гэты важны ўчастак работы даверылі Валерыю Кухарэнку, які ў дзень апрацоўвае больш чым па 35 га. Плённа працуюць Генадзь Кайданаў, Сяргей Гушчын, Міхаіл Скрыпуноў, Юрый Сямёнаў, Генадзь Макаронак, Анатоль Губараў і іншыя.
Працоўны дзень занятых на вясенне-палявых работах доўжыцца з 7 гадзін раніцы да 19 вечара. А каб механізатары эфектыўней выкарыстоўвалі светлавы дзень, кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб забеспячэнні іх гарачымі абедамі, якія дастаўляюцца непасрэдна да месца працы кожнага звяна.
На належным узроўні меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання механізатараў, распрацаваны ўмовы спаборніцтва на вясенне-палявых работах, дзейнічаюць павышаючыя каэфіцыенты пры выкананні і перавыкананні дзённай нормы выпрацоўкі. Забяспечваюцца земляробы спецвопраткай і сродкамі аховы.
На працягу ўсяго светлавога дня ні на гадзіну не змаўкае гул матораў над палямі СВК “Калгас “Ніва”. Земляробы даражаць кожнай пагоднай хвілінай. Будзем спадзявацца, што хлебная ніва аддзячыць ніваўцаў добрым ураджаем.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На здымках: адны з вопытных і старанных працаўнікоў гаспадаркі, якія заняты на сяўбе механізатар Уладзімір Лебедзеў (справа) і вадзіцель Андрэй Храпянкоў.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость