Темы

Каб ніводны жадаючы кіраўчанін не застаўся без пакупкі

009024048018073014Чарговы восеньскі кірмаш па продажу сельгаспрадукцыі адбыўся ў мінулую суботу ў райцэнтры на вул. Ленінскай. З самага ранку тут было шматлюдна: сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі, сялянска-фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства, Жыліцкі сельгаскаледж, ліцэй №15,  уласнікі прапаноўвалі разнастайны тавар, а пакупнікі з задавальненнем яго набывалі.

Хочацца адзначыць, што да ўдзелу ва ўсіх кірмашах з адказнасцю паставіліся прадстаўнікі райспажыўтаварыства: кожную суботу тут прапаноўваецца мноства відаў прадукцыі, а прыгожа ўбраная гандлёвая кропка прыцягвае да сябе пакупнікоў. Дарэчы, амаль увесь тавар, а гэта прадукцыя, закупленая ў насельніцтва, распрадаецца. Карыстаецца попытам капуста, морква, бульба, цыбуля, журавіны, фасоля. Па словах старшыні райспажыўтаварыства Святланы Сарока, гандляры з кірмашу заўсёды прывозяць да 350 рублёў.
Вялікім попытам карыстаецца збожжа: кожную суботу прадаецца ўсё прывезенае — пшаніца, жыта, ячмень, авёс. Так, насельніцтву ўжо рэалізавана 16 тон, з іх — 9 т ячменю, 5,5 — пшаніцы. Стаялі чэргі каля гандлёвых прылаўкаў СВК “Бераснёўскі” і “Калгас “Ніва”, ААТ “Дабаснянскае”, КСУП “Барчыцы-агра”, СГФ “Чыгірынка”, РАПТЗ і інш.
Па выніках трох кірмашоў лідарам па продажу з’яўляецца КСУП “Чырвоны баец”, які рэалізаваў мяса (у мясным павільёне на гарадскім рынку), яблыкаў, збожжа на 2121 руб.
Кожную суботу кіраўчане з задавальненнем набывалі жывую рыбу, агародніну, прапаноўваемыя СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага. Дзякуючы гэтаму, рассветаўцы папоўнілі грамадскую касу на 659 руб.
У мінулыя выхадныя стаяла чарга за рыбай, якую прывезла на продаж СФГ “Рыба”: значныя памеры карпаў, белых амураў, таўсталобікаў здзіўлялі пакупнікоў.
Ніводны гараджанін, які жадаў набыць саджанцы пладовых дрэў, парэчак (іх прапаноўвалі Жыліцкі сельгаскаледж і садаводы-аматары), не пайшоў без пакупак: усіх задавальняў іх выбар і кошт. Карысталася попытам і кустоўе рознакаляровых кветак, якія ўпрыгожвалі кірмаш. Іх вырошчваюць уласнікі.
Усе жадаючыя скарысталі транспартную паслугу, аказваемую райспажыўтаварыствам.
Каб гандаль ішоў весялей і актыўней, удзельнікі мастацкай самадзейнасці РДК і Баравіцкага СДК радавалі сваімі музычнымі нумарамі. Весялілі народ і казачныя персанажы.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, кіраўчан чакаюць яшчэ 2 кірмашы. Таму ўсім жадаючым неабходна актывізавацца: адным — прадаць тавар, а другім — яго набыць.
Тэкст і фота
Таццяны
БАРАДЗІНОЙ.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость