Каб восень жыцця была залатой… Да Дня пажылых людзей

Каб восень жыцця была залатой… Да Дня пажылых людзей

 

Адным з галоўных прыя­рытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца стварэнне ўмоў для належнай якасці жыцця людзей старэйшай узроставай групы і падтрыманне іх сацыяльнага статусу.

Рыгор Захаравіч і Алена Мікалаеўна Каганы — людзі ў раёне вядомыя і паважаныя. Рыгор Захаравіч больш 50-ці год працоўнага жыцця прысвяціў сельскагаспадарчай галіне раёна, Алена Мікалаеўна пакінула яркі след у сферы культуры. Ужо даўно абодва знаходзяцца на заслужаным адпачынку, радуюцца жыццёвым поспехам дзяцей і ўнукаў, ганарацца, што выхавалі іх дастойнымі людзьмі.
Пенсіянеры з задавальненнем карыстаюцца прадастаўленай дзяржавай сацыяльнай гарантыяй: іх пастаянна наведвае сацыяльны работнік Вікторыя Лях, якая дапамагае спраўляцца па хатняй гаспадарцы, набывае прадукты, пры неабходнасці — лекі. Пажылыя людзі задаволены сваёй памочніцай, Вікторыя, у сваю чаргу, праяўляе да сваіх падапечных клопат і ўвагу.

Рыгор Захаравіч, як чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, і да гэтага часу, калі дазваляе здароўе, прымае ўдзел у жыцці раёна. Ён ніколі не адмаўляецца наведаць праводзімыя святочныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, сустрэцца з членамі працоўных калектываў, моладдзю.
Рыгор Захаравіч Каган — былы вязень фашысцкага гета, ён не па чутках ведае, што давялося перажыць мільёнам савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, — тым, хто трапіў у лапы ненавіснага ворага. Многім, на жаль, не ўдалося выратавацца ад нямецкай кулі ці бяздоннага жарала печы крэматорыя… Вайна зрабіла Рыгора сіратой: нікому з родных не ўдалося выжыць.
Да вайны хлопец скончыў толькі 3 класы школы, пасля вайны з адзнакай — Бабруйскую 3-гадовую агранамічную школу (зараз Жыліцкі сельгаскаледж). Тут жа, на жыліцкай зямлі, ён сустрэў сваё адзінае на ўсё жыццё каханне — Алену. У 1951 годзе маладыя стварылі сям’ю, і з таго часу, з дня ў дзень, з года ў год, яны заўсёды разам, як адзінае цэлае. Шмат чаго было за гады сумеснага жыцця, больш, канешне ж, радасці, але, на жаль, і гора не мінула іх сям’ю. Яны вытрымалі, дзякуючы клопату дзяцей і ўнукаў.
Пасля заканчэння агранамічнай школы па размеркаванні Рыгор Каган застаўся ў нашым раёне, быў назначаны загадчыкам агразаатэхнічных курсаў пры райсельгасхарчы. Адказнасць, добрасумленнасць, высокія арганізатарскія і кіраўніцкія якасці не засталіся не заўважанымі ў райкаме партыі. Дзесьці праз паўгода работы 21-гадоваму спецыялісту даверылі ўзначаліць калгас імя К.Маркса (да яго адносіліся в.Старцы, Стараселле, Рукавец). Пазней, калі гаспадарка была далучана да калгаса “Рассвет”, Рыгору Захаравічу прапанавалі стаць кіраўніком калгаса імя Жданава, што знаходзіўся на тэрыторыі Грыбавецкага сельсавета.
Без адрыву ад вытворчасці малады кіраўнік скончыў Беларускую сельгасакадэмію (таксама з адзнакай!).
У выніку далучэння калгаса-суседа быў створаны калгас імя Ільіча. Пад кіраўніцтвам Р.З.Кагана ён неаднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам раённых спаборніцтваў у розных намінацыях.
За плённую і бездакорную працу на пасадзе старшыні Рыгор Захаравіч быў удастоены ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”, нямала ў скарбонцы дасягненняў Ганаровых грамат і Падзячных пісьмаў.
Па словах Рыгора Захаравіча, у Беларусі пажылыя людзі не пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі, ва ўсім ёсць стабільнасць: своечасова выплачваецца пенсія, аказваецца бясплатнае медабслугоўванне, сацыяльная падтрымка. А самае галоўнае — лічыць былы вязень канцлагераў — мы жывем у мірнай краіне, і нашы дзеці і ўнукі смела глядзяць у будучыню.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024