Темы

Каб зімоўка жывёлы на Кіраўшчыне была сытнай

Каб зімоўка жывёлы на Кіраўшчыне была сытнай

_MG_3317
_MG_32952

З ранняй вясны да позняй восені не бывае палёгкі для механізатараў — адна работа змяняе другую. Няма выключэнняў з гэтага правіла і для працаўнікоў СВК “Калгас “Ніва”. Здаецца, толькі што адзвінела жніво, якое, дарэчы, прайшло ў гаспадарцы зладжана, без збояў, а думкі земляробаў ужо былі накіраваны на правядзенне іншых сельгасработ з захаваннем агратэхнічных патрабаванняў. 

Ніваўцы актыўна ўключыліся ў нарыхтоўку кармоў для грамадскага статка, бо ведаюць, што ад адказнасці і добрасумленнасці кожнага з іх залежыць вытворчасць малака і мяса. А гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць пастаянна атрымліваць грашовыя сродкі на разліковы рахунак.
Каб забяспечыць сытную зімоўку пагалоўю, а ў сельгасарганізацыі налічваецца 4116 галоў (у т.л. 1255 кароў), якія ўтрымліваюцца на 5 фермах, неабходна мець якасныя кармы пад поў- ную патрэбу. З траў першага ўкосу ў гаспадарцы назапашана 318 т сена, звыш 10 тыс. т сенажу. У гэтыя дні актыўнымі тэмпамі ўбіраецца кукуруза на сілас. На гэтыя мэты адведзена плошча ў 800 га і яшчэ 200 — на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць “каралевы палёў” складае 268 ц/га.
Учора журналісты “раёнкі” пабывалі ў гаспадарцы. За в.Ізабеліна на КЗР-10 кукурузу здрабняў Алег Стальмакоў, які працуе ў СВК “Калгас “Ніва” на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў. За дзень ён убірае “каралеву палёў” на плошчы ў 20 га. Па словах вопытнага механізатара, сёлета пасевы кукурузы выглядаюць лепш, чым летась, а гэта ўжо радуе.
Адвозіў масу на закладку ў сянажную траншэю, якая размешчана каля МТФ в.Ізабеліна, вадзіцель Юрый Лютарэвіч. І не было выпадку, каб з-за яго былі прастоі тэхнікі, ён заўсёды ставіцца да выканання даручанай справы з адказнасцю. А расслабляцца працаўнікам гаспадаркі няма калі, бо на працягу 2-3 дзён патрэбна запоўніць траншэю. Затым — наступную.
Непадалёку ад гэтага поля на КВК-800 працаваў Міхаіл Рымараў: ён здрабняў рапсавую салому на сілас. Механізатара ў калектыве СВК “Калгас “Ніва” цэняць не толькі як кваліфікаванага спецыяліста, але і як спагадлівага чалавека, які заўсёды прыйдзе на дапамогу.

Як адзначыў старшыня праўлення Іван Рыняк, ужо назапашана 3157 т к.адз., што складае па 10,6 ц к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы, а ўсяго мяркуецца мець па 28 ц. Пры нармальным ходзе работ тут плануюць забяспечыць 1,5-гадавы запас кармоў. Кіраўніцтва, спецыялісты і радавыя працаўнікі задаволены тым, што сёлета пасевы сельгаскультур больш ураджайныя, таму, спадзяюцца, і рацыён пагалоўя будзе паўнацэнным і збалансаваным.
З адказнасцю падыходзяць механізатары і да падрыхтоўкі глебы пад сяўбу культур ураджаю-2017. Усе занятыя на гэтых работах разумеюць, што менавіта сёлетняй восенню будзе закладзены трывалы падмурак пад важкія намалоты і высокія ўраджаі.
Не марудзячы з тэмпамі, у сельгасарганізацыі распачалі і азімую сяўбу: рапс пасеяны на плошчы 340 га (100%), прыступаюць да сяўбы свірэпіцы, якая размесціцца на плошчы 135 га. Старшыня гаспадаркі ўпэўнены, што завершаць яе ў аптымальныя тэрміны.
Паралельна з іншымі работамі вядзецца ўборка саломы з палёў: яна запрасавана на плошчы 1720 га, а звезена — з 1240. Пад сяўбу азімых культур на палеткі вывезена 3500 т арганічных угнаенняў, пад цукровыя буракі — 2000 т.
Па словах Івана Рыняка, усе сельгасработы праводзяцца ў аптымальныя тэрміны, тэхніка не падводзіць. І ўсё гэта дзякуючы стараннай працы вопытных, зарэкамендаваўшых сябе поспехамі і дасягненнямі земляробаў.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость