Калектыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва ў шэрагу намінацый

Калектыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва ў шэрагу намінацый

_MG_4175 (2)

Калектыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2015 год у намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”. Першае месца на яго рахунку ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”, трэцяе — “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”.

Лідарам сярод калектываў малочна-таварных ферм раёна стаў калектыў МТФ “Чыгірынка”,  на трэцяй пазіцыі ён па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы.

Прадстаўнікі сельгасарганізацыі ўвайшлі таксама ў лік перадавікоў, якім прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”: гэта аператар машыннага даення Ірына Зыранава і галоўны заатэхнік Любоў Корзун.

Першачарговую ўвагу ў СГФ “Чыгірынка” надаюць жывёлагадоўчай галіне, якая з’яўляецца асноўнай крыніцай паступлення грашовых сродкаў. На першым плане тут — укараненне новых прагрэсіўных тэхналогій вытворчасці прадукцыі, забеспячэнне вытворча-тэхнала-гічнай дысцыпліны.

Дзякуючы зацікаўленасці кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства РУП “Беларуснафта-Магі-лёўаблнафтапрадукт” і фінансавым папаўненням сяльчане маюць магчымасць будаваць, рэканструяваць, рамантаваць вытворчыя памяшканні, што дазваляе выходзіць на запланаваныя паказчыкі і атрымліваць сродкі, неабходныя на вырашэнне  сацыяльна-бытавых праблем.

У апошнія гады ў сельгасфіліяле актыўна вядуцца работы па будаў-ніцтве і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў, тэхнічным пераўзбраенні, што садзейнічае штогадоваму павелічэнню агульнай колькасці БРЖ (дарэчы, летась на 100 га сельгасугоддзяў прыбаўка склала 92 галавы). Важную ролю ў гэтым адыгрывае абнаўленне дойнага статка, павелічэнне матачнага пагалоўя. Тут поўнасцю перайшлі на штучнае асемяненне. У атрыманні здаровага маладняку зацікаўлены ветэрынарная і заатэхнічная службы. Укараненне новых тэхналогій даення, утрымання і кармлення пагалоўя дазваляюць аблегчыць працу жывёлаводаў і павысіць прадуктыўнасць дойнага статка.

За мінулы год на 100 га сельгасугоддзяў жывёлаводы атрымалі 2218 ц малака, што складае 120,8% да ўзроўню папярэдняга года. Значна палепшылася якасць рэалізоўваемай прадукцыі: яна пастаўляецца пера-працоўшчыкам класам “экстра” і вышэйшым гатункам. Высокія паказчыкі таварнасці і тлустасці малака. Парадавалі і вынікі па вытворчасці мяса: на 100 га сельгасугоддзяў летась тут мелі па 129 ц (135,8%). Чысты прыбытак склаў 600 млн. рублёў.

Дзякуючы праводзімай аптымізацыі структуры пасяўных плошчаў, своечасоваму перазалужэнню кармавых угоддзяў і захаванню тэхналогіі вырошчвання кармавых культур працаўнікам сельгасарганізацыі ўдаецца нарыхтоў-ваць неабходную колькасць кармоў для грамадскага статка. Дарэчы, у мінулым годзе з          1 га сельгасугоддзяў выхад кармавых адзінак склаў 97,6 кг.

Па словах дырэктара сельгасарганізацыі Ігара Кузняцова, такія фактары, як утрыманне грамадскага статка па новых тэхналогіях, збалансаванасць кармоў і захаванне іх у належных умовах, адказнае стаўленне да даручанай справы ўсіх працаўнікоў дазволілі значна знізіць расход кармоў на атрыманне жывёлагадоўчай прадукцыі. Так, на выхад 1 ц малака было зрасходавана 0,84 ц, на 1 ц мяса — 9,65 ц. Тэмп росту валавой прадукцыі склаў 104,9%.

Значную ўвагу ў сельгас-арганізацыі надаюць назапашванню і ўнясенню ў глебу арганічных угнаенняў. Так, летась на палеткі было ўнесена 24 тыс. т арганічных угнаенняў, што значна больш папярэдняга года. Гэта станоўча паўплывала на атрыманне нядрэннага ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур: з 1 бала/га намалочана па 86,7 ц збожжавых культур.

Тое, што працаўнікі сельгасарганізацыі пастаянна выходзяць у лік лідараў, дабаўляе ім гонару за сваю плённую працу і не дазваляе расслабляцца. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, калектыў у іх дружны, зла-джаны: кожны з адказнасцю ставіцца да выканання даручанай справы. Слоў падзякі заслугоўваюць загадчык МТФ “Нямкі” Мікалай Цыбульскі, брыгадзір паляводчай брыгады Настасся Цыбульская, галоўны аграном Іван Мухін, вет-урач Наталля Філіпава, дыспетчар Галіна Лук’янава, механізатары Мікалай Глушакоў і Мікалай Бабіцкі, даглядчык Іван Гузялевіч, аператар машыннага даення Святлана Зыранава і іншыя.

_MG_4175 (1)

_MG_4175 (5)

_MG_4175 (6)

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024