Темы

Каманда Кіраўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым прыняла ўдзел у «Беларускай лыжні-2017» у Магілёве

Каманда Кіраўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым прыняла ўдзел у «Беларускай лыжні-2017» у Магілёве

 

Бел-лыж-1

Зімовае спартыўнае свята “Беларуская лыжня-2017” прайшло напрыканцы мінулага тыдня ў Пячэрскім лесапарку г.Магілёва. Яно сабрала больш за 500 чалавек з усіх раёнаў вобласці, а таксама абласнога цэнтра і г.Бабруйска.
Удзел у спартыўным свяце прыняла і дружная каманда нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым.

Удзельнікаў вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. 
Лыжныя гонкі праходзілі па 13 узроставых катэгорыях. На дыстанцыю выходзілі прадстаўнікі аблвыканкама, кіраўнікі гаррайвыканкамаў і іх намеснікі, іншыя аматары лыжнага спорту.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Дарэчы, прадстаўнік каманды нашага раёна Андрэй Бяляўскі заваяваў “бронзу” ў сваёй узроставай катэгорыі.
Акрамя спаборніцтваў арганізатары свята падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму з удзелам творчых калектываў. Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства частавалі смачнай салдацкай кашай і чаем з вялізнага самавара.
Па водгуках удзельнікаў, “Беларуская лыжня-2017” атрымалася масавай, відовішчнай, пакінула шмат станоўчых эмоцый і дала запал бадзёрасці.

Бел-лыж-3 Бел-лыж-4 Бел-лыж-2Бел-лыж-5 Бел-лыж-7 Бел-лыж-9 Бел-лыж-8
Фота
Яўгена ПІШЧАЛІНА і Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость