Темы

Капейка рубель беражэ, а грам — тону

Капейка рубель беражэ,  а грам — тону

leb2232

Гэтае выказванне — вядомае многім правіла. Той, хто яго помніць пастаянна і кіруецца ім, без грашовых сродкаў не бывае. Па такім прынцыпе працуюць у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.

Кожны раз, бываючы ў гэтай сельгасарганізацыі, заўважаеш, наколькі да дробязей, па-гаспадарску ўсё прадумана, спланавана. Можна з упэўненасцю сказаць, што тут усе працуюць у адным ланцугу, таму і справы ладзяцца.
Узяць, да прыкладу, жывёлагадоўлю. На працягу апошніх гадоў калектыў дабіваецца высокіх паказчыкаў па вытворчасці малака і мяса — гэта дазваляе быць у ліку лідараў у абласным і раённым спаборніцтвах. Дарэчы, за 10 месяцаў бягучага года атрымана 3311 т малака (+27% да адпаведнага перыяду 2014 г.) Уся прадукцыя пастаўляецца на перапрацоўку класам “экстра” і вышэйшым гатункам. Таварнасць складае 92%, што таксама вышэй леташняга. Ад рэалізацыі малака штомесяц у грамадскую касу паступае 1 млрд. 400 тыс.руб. На прыёмныя пункты дзяржавы сёлета пастаўлена 197 т мяса, дадаткова ў месяц ад яго продажу тут атрымліваюць па 400 млн. руб. Зразумела, што да такога выніку ішлі не адзін год.
Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць павелічэнню колькасці пага-лоўя грамадскага статка. Сёлета ён папоўніўся 310 жывёлінамі (з іх 127 — дойныя).
Дзякуючы сур’ёзнай зацікаўленасці кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” у развіцці вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў сельгасфілі-яле створана сучасная малочная і мясная вытворчасць — поўнасцю рэканструяваны хлявы меўшыхся ферм, пабудаваны новыя, устаноўлена высокатэхналагічнае абсталяванне. На гэтай базе вытворчасць наладжана такім чынам, каб атрымліваць высокую аддачу ад зробленага. Удасканалілі тэхналогію вырошчвання маладняку, работу па збалансаваным кармленні, аднаўленні статка. Вынікова працуюць заатэхнік, ветэрынар, асемянатар.
Дзякуючы створаным камфортным умовам працы, дастойнай заработнай плаце працаўнікі сельгас-філіяла з высокай адказнасцю ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.
— Члены калектыву разумеюць, што сёння працаваць па старых звычаях ужо нельга,— падкрэслі-вае дырэктар СГФ “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў. — Таму галоўны арыенцір для іх — строгае выкананне сучасных патрабаванняў. Вельмі ўдзячны ўсім працаўнікам за падтрымку, за тое, што не баяцца брацца за рэалізацыю новых маштабных планаў і задач, імкнуцца пастаянна быць у ліку лідараў.
Нягледзячы на няпросты для эканомікі перыяд, у гаспадарцы клапоцяцца аб будучым, працуюць на перспектыву. Значную ўвагу надаюць працэсу дарошчвання і адкорма буйной рагатай жывёлы: у в.Нямкі ўласнымі сіламі рэканструявалі хлеў па адкорму маладняку, побач пабудавалі новы. Цяляты тут утрымліваюцца на глыбокай падсцілцы, якая штодня выдаляецца.
Тут узорны парадак не толькі ў памяшканнях, на тэрыторыі фермы, але і вакол яе. Адчуваецца, што чысціня тут, як і, дарэчы, на ўсіх астатніх жывёлагадоўчых аб’ектах, падтрымліваецца пастаянна.
Па словах галоўнага заатэхніка Любові Корзун, хлявы на МТФ запоўнены поўнасцю: зараз тут утрымліваецца 455 галоў, сярэднясутачныя прывагі за 10 месяцаў бягучага года складаюць па 910 г. Вытворчасць мяса за студзень-кастрычнік у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічылася на 31%.
Не сакрэт, што сёлетні засушлівы год адмоўна паўплываў на нарыхтоўку кармоў, але калі ўлічыць, што маюцца іх леташнія запасы, то рацыён жывёлы паўнацэнны. На зімова-стойлавы перыяд у сярэднім на кожную галаву назапашана амаль па 25 ц к.адз. Дзённы рацыён на адкорме складаецца з 20 кг сенажу, 2 кг камбікорму, 1 кг сена.
— Жывёла адчувае клопат аб ёй, таму і аддача належная, — пад-крэслівае загадчык фермы Мікалай Цыбульскі.— Нашы аператары па вырошчванні і адкорме Іван Гузялевіч і Дзмітрый Савянкоў працуюць добрасумленна, адказна. Іх не трэба кантраляваць, падганяць, каб выканалі тую ці іншую работу. Прыемна, што людзі стараюцца працаваць вынікова, і гэта ў іх атрымліваецца. Дарэчы, па выніках раённага працоўнага спаборніцтва за 9 месяцаў бягучага года сярод аператараў па адкорму БРЖ і наш калега Іван Гузялевіч.
Аператыўна дастаўляюць кармы на ферму (як і на ўсе астатнія жывёлагадоўчыя аб’екты) на кормараздатчыках “Хозяин” Ігар Куксік і Міхаіл Юхнавец. Бесперабойную загрузку пагрузчыкам «Маниту» забяспечвае Руслан Гайшун.
Трэба адзначыць, што кожнага працаўніка ў калектыве сельгасфіліяла ацэньваюць па яго адносінах да даручанай справы, жаданні дабівацца станоўчых рэзультатаў. Дастойная праца адзначаецца прэміямі, якія пастаянна выплачваюцца, што таксама з’яўляецца адчувальным дапаўненнем да сямейнага бюджэту. Ці ж можна тут працаваць спусціўшы рукавы?!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейк, который разгоняют беглые на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коллектив Кировского РЭС принимал поздравления с Днём народного единства

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе газоснабжения состоялась концертная программа

15 сентября 2026
Читать новость