Темы

Капсула памяці са свяшчэннай зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў Кіраўшчыны

Капсула памяці са свяшчэннай зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў Кіраўшчыны

У межах міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі!” у Кіраўску ля брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан адбыўся мітынг, прысвечаны ўрачыстай перадачы капсулы з зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў і месцаў баявых дзеянняў на Кіраўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Міжнародная акцыя памяці “У славу агульнай Перамогі!” стартавала ў Беларусі ў ліпені мінулага года. Да яе далучыўся і наш раён: з месцаў усіх воінскіх пахаванняў, гібелі мірных жыхароў быў ажыццёўлены забор зямлі. Гэтыя сімвалічныя жмені сабраны ў адной спецыяльнай капсуле.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»30″ exclusions=»754″ sortorder=»754,748,749,750,751,752,753,755,756,758,757,759″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»120″ thumbnail_height=»90″ thumbnail_crop=»1″ images_per_page=»20″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»1″ slideshow_link_text=»[Show slideshow]» order_by=»sortorder» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]Капсулы са свяшчэннай зямлёй з усіх рэгіёнаў нашай краіны будуць дастаўлены ў Мінск, у Храм-помнік у гонар Усіх Святых і закладзены ў крыпце – такім чынам задумана з’яднаць у народнай памяці ўсіх, хто цаной уласнага жыцця здабываў агульную Перамогу.

У мітынгу прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі арганізацый, старшыні раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна падкрэсліў, што бягучы год адзначаны знакавай падзеяй – 75-й гадавінай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

З гісторыяй нашай краіны непарыўна звязана гісторыя малой радзімы: у кожнай – свой гераічны і трагічны лёс. На тэрыторыі Кіраўшчыны налічваецца 80 брацкіх і адзіночных магіл, у якіх пахаваны больш тысячы воінаў і партызан, мірных жыхароў. Кіраўчане ніколі не забудуць тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся з ворагам, заваёўваў свабоду і шчасце для наступных пакаленняў.

Час заклікае нас адзначыць 75-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівай удзячнасцю ветэранам і заверыць іх, што гісторыя Вялікай Пермогі – наша агульная памяць, і яна для нас святая, канстатаваў Міхаіл Гулы.

 Капсула з зямлёй была перададзена старшыні райвыканкама для наступнай дастаўкі ў абласны цэнтр, адкуль яна разам з капсуламі іншых раёнаў Магілёўшчыны будзе накіравана ў Храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Светлая памяць загінуўшых воінаў-землякоў была ўшанавана мінутай маўчання. Да брацкай магілы ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе газоснабжения состоялась концертная программа

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко отметил положительную динамику стратегического партнерства Беларуси и Зимбабве

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

17 сентября состоится заселение комиссии по координации работы по содействию занятости населения

15 сентября 2026
Читать новость
Прямая линия

18 сентября пройдет горячая линия по вопросам качества технического обслуживания домов

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

VI ВНС: от народного форума – к конституционной реформе

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

37 гадоў вернасці кнізе: як Ларыса Фралова знайшла прызванне

15 сентября 2026
Читать новость