Темы

Кіпіць работа на рассветаўскіх палетках

Кіпіць работа  на рассветаўскіх палетках

rrrasasaАктыўна разгарнулася ўборачная кампанія ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, дзе збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць плошчу каля 2725 га — найбольшую сярод астатніх сельгасарганізацый раёна.

Як адзначыў першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Жылінскі, гаспадарка поўнасцю ўкамплектавана механізатарскімі кадрамі. Людзі, занятыя на жніве, разумеюць усю важнасць і адказнасць пастаўленай перад імі задачы, а таму працуюць старанна і добрасумленна. Тым больш, што тэхніка ўся прадрыхтаваная, няма перабояў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, працаўнікі забяспечаны спецвопраткай і сродкамі аховы, гарачым харчаваннем.

Умовы аплаты, маральнага і матэрыяльнага стымулявання якаснай працы загадзя былі даведзены да ўдзельнікаў жніва. Акрамя таго яны былі праінфармаваны аб правядзенні працоўнага спаборніцтва, лідары якога атрымаюць каштоўныя падарункі і прэміі.
Каб правесці жніво ў сціслыя тэрміны і якасна, на палеткі гаспадаркі штодзённа выходзіць 12 камбайнаў, бесперапынную дастаўку збожжа на ачышчальна-сушыльныя комплексы дастаўляюць 10 адзінак тэхнікі.
Калі карэспандэнты “раёнкі” наведаліся на ячменнае поле каля в.Капусціна, там шчыравалі камбайнеры. Праз некалькі кругоў камбайна, ззяючы на сонцы, зерне сыпалася ў кузаў пад’ехаўшага аўтамабіля. Дарэчы, у гаспадарцы ўжо ўбрана 850 га, з планавых 11200 т намалочана 3790 т ячменю.
Тэмп уборцы, як і ў папярэднія гады, надаюць вопытныя хлебаробы. У ліку лідараў — экіпаж у саставе Івана Салановіча і Івана Багеля. Сёлетняя ўборачная кампанія для Салановіча ўжо 30-я, а яго памочнік-цёзка ўжо 7 год падчас свайго адпачынку (ён займае пасаду вядучага інжынера праектна-інжынернай группы холдынгу “Магілеўвадбуд”) дапамагае яму ўбіраць вырашчаны ўраджай. У дружным тандэме яны намалацілі ўжо амаль 500 тон збожжа.
Не адстаюць ад перадавікоў і іншыя экіпажы. Так, на рахунку Пятра Мухіна і Юрыя Нікафараўца каля 300 т. Не губляючы ні хвіліны, механізатары шчыруюць на збожжавым полі, тым самым набліжаючы завяршэнне ўборкі новага ўраджаю.
Як толькі камбайны пакідаюць палеткі, без прамаруджвання ўключаюцца ў работу прэс-падборшчыкі: яны ўбіраюць з палёў салому.
З года ў год рассветаўцы атрымліваюць адзін з самых высокіх ураджаяў у раёне (сёлета – 45 ц/га), таму можна з упэўненасцю сцвярджаць, што прозвішчы прадстаўнікоў гаспадаркі не раз будуць надрукаваны на старонках “раёнкі” ў ліку лідараў працоўнага спаборніцтва на жніве.
У гэтыя дні зладжанай уборцы перашкаджаюць дажджы, таму хлебаробам неабходна задзейнічаць усе рэзервы, каб у сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі ўбраць вырашчаны ўраджай, які ў народзе называюць простым, але вельмі важным словам «хлеб».
Анастасія ЛОГВІНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость